https://www.traditionrolex.com/8
<p>Майстар-клас па пляценні традыцыйных беларускіх паясоў зладзіла ў Гродне Студэнцкае этнаграфічнае  таварыства</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Майстар-клас па пляценні традыцыйных беларускіх паясоў зладзіла ў Гродне Студэнцкае этнаграфічнае  таварыства.

Мерапрыемства праходзіла ў межах прэзентацыі дзейнасці СЭТа ў Гродне 18-19 лістапада.

Палац творчасці дзяцей і моладзі на гэтыя два дні стаў этнаграфічным  цэнтрам горада.

Я прыйшла з запасам у 10 хвілін: трэба было яшчэ адшукаць 104-ы кабінет.

У будынку шумна. Паўсюль снуюць дзеці.

Адзін вельмі рухавы хлопчык паказаў мне, куды ісці.

2  

Дзверы гасцінна адчынены, у невялікім кабінеце чакалі ўсіх жадаючых.

З сабой трэба мець толькі ніткі.

У крайнім выпадку, калі ў вас няма з чым працаваць, можна слухаць ды запісваць.

3

Вось  дзве дзяўчыны забыліся пра ніткі, але без працы яны не засталіся – суседкі па лаве ветліва прапанавалі ім свае.

Занятак пачаўся з гісторыі і ўводзін у майстэрства.

Адна з заснавальніц таварыства, Наста Глушко, распавядае пра характерныя рысы паясоў розных рэгіёнаў і пра іх значэнне для нашых продкаў.

4  

Раней пояс быў неад'емнай атрыбутыкай у жыцці беларусаў, ім упрыгожвалі адзенне.

У вёсцы любая дзяўчынка з 8 гадоў вучылася ткаць.

Плесці пояс – праца вельмі марудная і складаная.

5  

На першы погляд здаецца, што яна патрабуе анёльскага цярпення.

6

Якую ролю адыгрывае ткацтва сёння, калі механізавана практычна ўсё?

Наста Глушко выказала сваё меркаванне:

Напэўна прыемна, у рэшце рэшт, адарвацца ад камп'ютара і заняцца «цёплай» ручной працай.

Як ні дзіўна, гэта становіцца цікавым моладзі. Яна пачала больш цікавіцца сваімі каранямі, ідэнтычнасцю. Рукадзельныя тэхнікі, з народнага погляду, як раз даюць адказ на гэтыя пытанні і дораць чалавеку магчымасць адчуць прыналежнасць да гэтай зямлі.

З гродзенскага боку арганізатарам была Суполка беларускай культуры.

7  

Яе прадстаўніца Жэня Ліберава таксама пачала плесці пояс:

Гэтыя веды будуць мне карысныя. Я лічу, што кожны малады чалавек павінен выхаваць сябе так, каб жыць у гармоніі з прыродай, нашым краем, людзьмі. У нашых продкаў гэта атрымлівалася, а мы губляем сувязь з зямлёй. Праз веды бабуль, якія мы пераймаем, мы можам тое, што згубілі, зноў адшукаць.

Атмасфера ў пакоі прыемная для працы. Пяцёра ўдзельнікаў майстар-класу заклалі свае паясы.

Цяпер яны валодаюць тэхнікай пляцення, але пройдзе яшчэ дастаткова часу, пакуль іх творы будуць гатовыя.

Мы частаваліся гарбатай з печывам, нас ядналі тры рэчы: месца, праца і мова.

Калі праца была скончана, 104-ы кабінет я пакідала з неахвотай, паабяцаўшы сабе наступны раз, акрамя дыктафона, узяць і ніткі.

Аліса Чэкатоўская

https://www.traditionrolex.com/8