https://www.traditionrolex.com/8
<p>Чарговае падарожжа грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» ладзіла ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Чарговае падарожжа грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» ладзіла ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Вандроўка называецца «Да Янкі Купалы і Тамаша Зана» разам з вядомым краязнаўцам і гісторыкам Міколам Піваварам.

Як паведаміла адна з арганізатарак паездкі Святлана Вакула, вандроўка атрымалася надзвычай насычанай і цікавай:

– Зараз мы заязджаем у Друцк. Там мы зможам пабачыць, як мог выглядаць Віцебск 900 гадоў таму. Усё выдатна, настрой добры, шмат чаго пабачылі. Пасля збіраемся ехаць у Ляўкі. Сёння ўжо былі ў Талачыне, Смалянах і г.д.

Акрамя мясцін Янкі Купалы, вандроўнікі пабачылі замкі і замчышчы ў Друцку, Копысі, Оршы, Смалянах, даведаліся, якім жа быў Віцебск у ХІІ стагоддзі, а таксама наведалі магілу Тамаша Зана і шмат што іншае.

Васіль Кроква

https://www.traditionrolex.com/8