https://www.traditionrolex.com/8
<p>Чэшскія заўзятары баяцца суровага беларускага надвор’я, аўтарытарызму і невядомасці, таму падтрымаць сваю каманду прыедуць толькі... 20 чалавек</p>

Як паведамляе Euroradio.by:

Чэшскія заўзятары баяцца суровага беларускага надвор’я, аўтарытарызму і невядомасці, таму падтрымаць сваю каманду прыедуць толькі... 20 чалавек.

Чэшская газета Dnes піша, што верагодна, маленькая колькасць жадаючых паехаць у Мінск на матч Лігі чэмпіёнаў звязана і з менш прывабным іменем саперніка, у параўнанні з «Барселонай» і «Міланам».

Большасць фанатаў аргументуе нежаданне ехаць тым, што не маюць грошай і вольнага часу. Але на форумах не рэдкія і такія каментарыі: «Няма чаму здзіўляцца, многія баяцца незнаёмага асяроддзя, мы ўсе ведаем, як стромна на Усходзе».

Пра свае перасцярогі з нагоды паездкі ў краіну, «якой кіруе аўтарытарны прэзідэнт Лукашэнка» кажа і кіраўнік фанацкай арганізацыя Pfans Роман Бакала, які таксама не едзе на гульню: «Я б не сказаў, што гэта адгаворка. З размоў з фанатамі я ведаю, што многія не едуць з-за таго, што гэта Беларусь. Ніхто не ведае, што там будзе наконт бяспекі».

Тым часам футбалісты «Вікторыі» больш баяцца не Лукашэнку, а нападаючага Кежмана.

Паўабаронца плзеньскай каманды Даніэл Коларж напярэдадні матчу распавёў, што не думае, што гульня БАТЭ будзе моцна адрознівацца ад той, што была ў Празе, адзначыў, што ігракі саперніка добра падрыхтаваныя фізічна і маюць свой стыль гульні.

69241

«Акрамя таго, у нападзенні ў іх Матэя Кежман, вялікая індывідуальнасць. З гэтага вынікае, што праціўнік не будзе для нас лёгкім», – перадае словы Коларжа інтэрнэт-версія газеты Dnes.

Нагадаем, матч БАТЭ – «Вікторыя» адбудзецца 23 лістапада на мінскім стадыёне «Дынама». Пачатак гульні – у 21.00. Гэты матч стане вырашальным для абедзвюх каманд. У выпадку перамогі БАТЭ дакладна забяспечыць сабе месца ў плэй-оф Лігі Еўропы. Нічыя ўмацуе пазіцыі барысаўчан, але ўсё будзе залежаць ад апошняга тура. А вось пройгрыш каманды Віктара Ганчарэнкі хутчэй за ўсё пакіне беларускіх заўзятараў без еўракубкавай вясны.

https://www.traditionrolex.com/8