https://www.traditionrolex.com/8
<div class="intro">Турнір рыбаловаў «Восеньскі драпежнік-2011» адбыўся  на Нёмане непадалёк ад Мастоў 19 лістапада. На  фэст прыехала каля 60  удзельнікаў – спінінгісты з Гродна і іншых  гарадоў Гродзенскай вобласці,  а таксама рыбакі-аматары з Мінска і  Магілёва</div>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Турнір рыбаловаў «Восеньскі драпежнік-2011» адбыўся на Нёмане непадалёк ад Мастоў 19 лістапада.
На фэст прыехала каля 60 удзельнікаў – спінінгісты з Гродна і іншых гарадоў Гродзенскай вобласці, а таксама рыбакі-аматары з Мінска і Магілёва.

Выязджалі з Гродна яшчэ зацемна. За добрым уловам дарога няблізкая.

Месца абралі па выніках галасавання на сайце grodnofish.by.

 На беразе па-хуткаму зрабілі калектыўны здымак: рыбакі спяшаліся, бо сонца было ўжо высока і трэба было хутчэй закідваць вуды.

Фатаграфаваліся і асобнымі групкамі.

 

1  

На рыбную лоўлю адводзілася толькі шэсць гадзін. Тыя, хто былі спрытнейшыя, ад’ехалі ад калектыўнага месца трохі далей – як пасля аказалася, недарма.

Пётр Катляр, гаспадар магазіна «Рыбалоў», спонсар фэсту і адзін з членаў журы, непадалёк апрабоўвае новую вуду: «Імкнемся прапанаваць людзям якасныя рэчы. Таму ходзім, ламаем, тэстуем максімальна. У мяне мара, хобі і прафесія аб’ядналіся, таму хочацца штосьці рабіць, рухацца наперад».

Рыба зусім не клявала: ці месца дрэннае, ці паветра не тое? Гродзенцы пачалі хвалявацца, што перамога адыйдзе гасцям з Магілёва. Раптам пранеслася чутка, што едзе пераможца. Міхаіл Шыбаноў з гонарам трымаў у абедзвюх руках двух самоў на 6 кг 300 г і 4 кг 700 г. Ён адразу забраў дыпломы ў намінацыях «Самая вялікая рыба», «Самы вялікі ўлоў», «Самая вялікая колькасць».

2  

Ганаровы пераможца

3

Шчаслівы рыбак з сомам

4  

У паветры запахла юшкай. Адзін за адным пачалі падцягвацца рыбакі. Пасля першай лыжкі юшкі, а можа, і чаркі, пачаліся рыбацкія байкі, задушэўныя размовы і спрэчкі пра навінкі рыбалоўства.

 5

У аднаго з рыбакоў акурат на фэст быў дзень народзін. З гэтай нагоды ён пачаставаў рыбакоў вэнджаным ляшчом.

6

Пасля пачаліся спаборніцтвы на трапнасць – спінінгам закінуць нажыўку ў вядро. Фору многім рыбакам са стажам даў 16-гадовы Аляксандр Васілевіч.

Адзін з арганізатараў фэсту Дзяніс Кавалёў адзначыў: «Я пераследую мэту свайго форума – знаёмства рыбакоў паміж сабой, сумесныя рыбалкі, размовы на сайце пра рыбалку і не толькі. Мы даем рыбакам тую інфамацыю і ўменні, якіх яшчэ няма ў Беларусі, прыносім з Еўропы, ЗША. Спрабуем навінкі.»

7  

Адзін з самых прыемных момантаў – узважванне ўлову

8  

Прыемна было бачыць, што не з пустымі кішэнямі, ці дакладней, вядром, вяртаецца адзін з самых маладых аматараў рыбалкі Арцём.

Пераможцы фэсту атрымалі спінінгі і падарункавыя сертыфікаты.

 Жэня Голышава, здымкі аўтара

https://www.traditionrolex.com/8