https://www.traditionrolex.com/8
<p>У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі,   установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх   сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя   музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне   традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што   знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоў захоўвання   архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах</p>

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны».  Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.

У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна звярнуцца ў аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША  па тэлефоне (017) 217-04-81 альбо на адрас afcp@usembassy.minsk.by і атрымаць для запаўнення электронную форму. Форма павінна быць запоўнена ў адпаведнасці з інструкцыямі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 снежня 2011 г.

https://www.traditionrolex.com/8