https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Вястун –   гэта інтэрнэт таго часу. Ён паведамляў указы, даводзіў змест іншых   дакументаў – быў блізкі да людзей, таму і надта высокім яго рабіць не   сталі», – патлумачыў аўтар скульптуры Уладзімір Жбанаў</p>

Як паведамляе «Рэгіянальная газета»:

Бронзавую скульптуру «Вястун» усталявалі сёння, 28 лістапада, на Старым месце, у скверыку насупраць СШ № 5.

Вышыня фігуры мужчыны – 215–220 сантыметраў, крыху вышэйшы за чалавечы рост. Па словах аўтара скульптуры Уладзіміра Жбанава, рабіць яго ніжэйшым пабаяліся: зраўняўшыся з іншымі аб'ектамі, ён мог «згубіцца» ў наваколлі. Але і вельмі высокім ён быць не мог. «Вястун – гэта інтэрнэт таго часу. Ён паведамляў указы, даводзіў змест іншых дакументаў – быў блізкі да людзей, таму і надта высокім яго рабіць не сталі», – патлумачыў Уладзімір Жбанаў.

Вястун трымае ў руках грамату, у якой працытаваны тэкст прысяжнага ліста князя Дзмітрыя Карыбута да вялікага князя Ягайлы. У гэтым дакуменце ўпершыню ўзгадваецца Маладзечна: «...а дана грамота в Молодечно в середу декабря 16 день о то ся коньчыла в лето божье 1388».

«Гэта вельмі сімвалічна, што такая скульптура ўстаноўленая ў старой частцы горада. Сімвалічна і тое, што зроблена гэта напярэдадні 16 снежня – даты, з якой звязана першае ўпамінанне горада», – сказаў у інтэрв'ю «РГ» начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.

Па словах Уладзіміра Жбанава, побач з вестуном пазней павінен з'явіцца «бронзавы конь, які шчыпле траўку».

Усталяваць скульптуру было няпроста.

1

2

Палюбавацца на новую славутасць прыйшлі школьнікі.

3

У руках вястун трымае грамату, у якой працытаваны тэкст прысяжнага ліста князя Дзмітрыя Карыбута да вялікага князя Ягайлы. У гэтым дакуменце ўпершыню ўзгадваецца Маладзечна.

4

Святлана ЦІШКО, фота аўтара.

https://www.traditionrolex.com/8