https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларусы сваёй краінай, на жаль, цікавяцца мала</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Першую адкрытую лекцыю на тэму «Фізічная рэкрэацыя» зладзілі 28 лістапада Гродзенская бібліятэка імя Карскага  і турыстычная фірма «Мерцана».

Экскурсія па залах бібліятэкі скончылася для студэнтаў Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы вялізным расповедам пра незвычайныя турыстычныя маршруты Гродзеншчыны.

Намесніца дырэктара фірмы «Мерцана» Ганна Шарэнда адзначыла, што іх фірма ў першую чаргу прапануе жыхарам і турыстам незвычайныя туры па горадзе:

– Мы, можна сказаць, «прадаем» Беларусь.

Але набываюць туры збольшага не беларусы: некалькі тыдняў таму прыязджалі дзеткі з адной літоўскай школкі, што носіць імя Ажэшкі. Іх цікавіла ўсё, што ёсць на Гродзеншчыне, звязанае са знакамітай пісьменніцай.

Палякаў на Гродзеншчыне цікавіць польскасць: гэта і Ажэшка, і Міцкевіч, і Касцюшка.

Беларусы сваёй краінай цікавяцца мала.

Асноўнымі тэмамі сённяшняй лекцыі для студэнтаў былі: «Апошняя крэпасць Расійскай імперыі», «Экалагічныя сцежкі», «Міжканфесійны Гродна».

Напрыканцы лекцыі студэнты паўдзельнічалі ў віктарыне і атрымалі невялічкія прызы.

Андрэй Мялешка

https://www.traditionrolex.com/8