https://www.traditionrolex.com/8
<p>Стыпендыі Chevening Брытанскага ўрада з'яўляюцца  аднымі з самых  прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў, якія  жадаюць навучацца ў  Злучаным Каралеўстве</p>

Як паведамляе Брытанская Амбасада ў Мінску:

Стыпендыі Chevening Брытанскага ўрада з'яўляюцца аднымі з самых прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў, якія жадаюць навучацца ў Злучаным Каралеўстве

Праграма Chevening прапануе таленавітым спецыялістам унікальную магчымасць прайсці курс навучання або выканаць кароткатэрміновую даследчую працу ў Вялікабрытаніі. Паспяховыя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідэрскімі якасцямі, дасягненнямі, акадэмічнымі і прафесійнымі кваліфікацыямі і валоданнем англійскай мовай. Перавага будзе прадастаўляцца амбіцыйным і мэтанакіраваным прафесіяналам, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі і маюць намер укараняць змены і ўносіць уклад у развіццё краіны.

Стыпендыя Chevening пакрывае зваротнае падарожжа да Вялікабрытаніі, кошт навучання і пражывання.

Патрабаванні:

  • узрост да 35 гадоў
  • беларускае грамадзянства (кандыдаты павінны жыць у Беларусі на момант падачы заявы)
  • наяўнасць дыплома аб вышэйшай адукацыі (мінімальнае патрабаванне – ступень бакалаўра)
  • свабоднае валоданне пісьмовай і гутарковай англійскай мовай (большасць брытанскіх універсітэтаў патрабуе 6,5 бала IELTS для кадыдатаў на паслядыпломныя праграмы)
  • пажадана мець не менш за трохгадовы досвед у абранай вобласці (пасля заканчэння ВНУ)
  • заявы на праграмы «Магістр бізнес-адміністравання» (MBA) не прымаюцца
  • кандыдаты, якія раней не атрымоўвалі брытанскіх стыпендый, будуць мець перавагу, але кожная заява будзе разгледжана паводле агульных правілаў.

Прыярытэтныя вобласці:

  • Эканоміка
  • Еўрапейскае права
  • Грамадскае, канстытуцыйнае права і правы чалавека
  • Міжнародныя адносіны (у тым ліку міжнародная бяспека)
  • Пытанні, якія тычацца інтэграцыі ў ЕС (у тым ліку эканоміка, міграцыя, правы чалавека і роўнасць)
  • Грамадскае кіраванне і палітыка
  • Журналістыка

Працэс падачы заявак:

Падаваць заяўку трэба он-лайн, па электроннай сістэме Chevening. Заяўкі будуць прымацца да 23 снежня 2011 года.  

Падаць заяўку зараз

Калі ласка, старанна і загадзя азнаёмцеся з рэкамендацыямі па запаўненні электроннай заяўкі. Друкаваныя заяўкі альбо рэзюмэ прымацца не будуць.

Further information

Для атрымання дадатковай інфармацыі наведайце вэб-сайт Брытанскага Савета, раздзел FAQ альбо звяжыцеся з імі па e-mail: info@britishcouncil.org.ua

 Знайсці нас на Facebook можна тут.

https://www.traditionrolex.com/8