https://www.traditionrolex.com/8
<p>26 лiстапада друяне адзначалі 625 гадоў з дня заснавання іх населенага пункта</p>

26 лiстапада друяне адзначалі 625 гадоў з дня заснавання іх населенага пункта. Урачыстасці пачаліся ў будынку сельвыканкама, дзе ганаровых гасцей, якія прыехалі на свята, віталі намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка і в.а. старшыні сельвыканкама Ларыса Корсак. Сярод запрошаных былі прадстаўнікі Полацкага пагранатрада, былыя кіраўнікі мясцовай улады, знакамітыя выхадцы з Друі. Завітаў на свята і друянін доктар тэхнічных навук Эдуард Краўчонак, які да нядаўняга часу працаваў у цэнтральным НДІ спецмашбудавання. Дарэчы, яго дзед у свой час быў мэрам Друі. Як сказаў пры размове Э. Краўчонак, на малую радзіму ён прыязджае двойчы ў год, тут ён зараджаецца бадзёрасцю.

Для гасцей былі наладжаны экскурсіі ў бальніцу сястрынскага догляду і сярэднюю школу.

Тым часам жыхары пасёлка сабраліся на цэнтральнай плошчы, дзе нядаўна набыў сваю прапіску знакаміты Барысаў камень.

Пад гукі духавога аркестра адбылася невялікая ўрачыстасць па адкрыцці гэтага помніка даўніны, кіраўнікі раёна і прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі да каменя кветкі.

Ля Дома культуры можна было згуляць у бяспройгрышную сельскагаспадарчую латарэю, пачаставацца прысмакамі ў павільёнах райпа, для дзяцей працавала гульневая пляцоўка.

Пазней усіх прысутных запрасілі ў глядзельную залу ДК, дзе і адбылося асноўнае дзейства. Вядучыя расказвалі пра багатую гісторыю пасёлка, яго знакамітых людзей, гераічныя і трагічныя старонкі жыцця.

Усіх прысутных павіншавалі са святам старшыня райвыканкама Пётр Гішкелюк і дырэктар мясцовай гаспадаркі Аляксандр Бялюн.

Шмат цёплых слоў у адрас землякоў прагучала і з вуснаў вядучых.

Аляксандр Азевіч

https://www.traditionrolex.com/8