Штрых-код для экспаната

03.12.2011 - Новости

Штрых-код для экспаната

Пад маркіроўкай — музейны прадмет

Як паведамляе "Культура":

Адна з найбольш актуальных праблем сучаснай сферы культуры заключаецца, як ні парадаксальна, у захаванні мінулага. І калі знайсці артэфакт гісторыі прайшоўшых эпох дастаткова складана, то зберагчы на стагоддзі - задача не менш цяжкая. У першую чаргу яна датычыцца айчынных музеяў, асабліва ў святле стварэння Дзяржаўнага каталога музейных прадметаў.

Дапамагчы ў гэтым музейшчыкам, і ў першую чаргу - супрацоўнікам фондаў, мусіў чарговы семінар, які прайшоў на базе Інстытута культуры Беларусі сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем нашай краіны пры удзеле вядучых айчынных спецыялістаў, а таксама іх расійскіх калег у галіне забеспячэння захаванасці фондаў, выкарыстання сучасных тэхналогій маркіроўкі і алічбоўкі музейных прадметаў. Істотную дапамогу пры арганізацыі семінара аказала Міністэрства культуры нашай краіны, якое вылучыла неабходныя сродкі.

Трэба адзначыць, што адзін з праектаў, пра які ішла гаворка на семінары, сёлета дэманстраваўся ў рамках Міжнароднага форуму "Інтэр-Музей". У прыватнасці, Марына Чысцякова, намеснік дырэктара па ўліковай і фондавай рабоце Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі, падрабязна распавяла пра досвед уліковай маркіроўкі, у першую чаргу - узораў іканапісу, а таксама прадметаў са шкла. Дзякуючы новай тэхналогіі, над распрацоўкай якой працавала не адна, у тым ліку прыватная, кампанія, сёння кожны іканапісны твор мае сваю марку са штрых-кодам, дзе адлюстравана падрабязная інфармацыя не толькі пра саму карціну, але і пра яе дакладнае месца размяшчэння. У перспектыве гэта дазволіць без асаблівых намаганняў знаходзіць у фондах той або іншы прадмет жывапісу, а таксама адсочваць яго наяўнасць у музеі. Гэта немалаважна ў сувязі з выпадкамі крадзяжу экспанатаў (асабліва - каштоўных), што ў свой час было даволі пашырана, у прыватнасці, у Расіі.

Да гонару беларускіх музейшчыкаў можна адзначыць: ім ёсць чым пахваліцца перад замежнымі калегамі. У прыватнасці, у рамках семінара падрабязна распавяла пра адметнасці маркіроўкі і алічбоўкі музейных прадметаў у практыцы беларускіх музеяў галоўны захавальнік фондаў Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны Ала Чайкоўская.

Падсумаваннем жа вынікаў мерапрыемства стаў "круглы стол" па праблеме музейнага абсталявання, якое ў многіх айчынных музеях не вытрымлівае, на думку ўдзельнікаў семінара, аніякай крытыкі.

Да прыкладу, намеснік дырэктара па фондавай рабоце і рэстаўрацыі Нацыянальнага мастацкага музея Сяргей Баслык закрануў актуальнае пытанне выкарыстання і распрацоўкі сучасных методык і тэхналогій нармалізацыі тэмпературна-вільготнаснага і біялагічнага рэжымаў.

Відавочна, што пасля семінара ў музейшчыкаў, якія прыехалі ў беларускую сталіцу спецыяльна на гэтае важнае мерапрыемства, засталося шмат пытанняў. Адказы на іх, думаецца, змогуць даць будучыя праекты Інстытута культуры Беларусі. У прыватнасці, як адзначыла намеснік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Святлана Гаўрылава, у наступным годзе прадугледжана правядзенне пяці аналагічных семінараў, прысвечаных разнастайнай музейнай тэматыцы. На гэтыя мэты плануецца выдаткаваць 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

Канстанцін АНТАНОВІЧ

Рубрики: В Фокусе Технологии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах