https://www.traditionrolex.com/8
<p>З 1 снежня з мэтай вывучэння новых форм правядзення памежнага кантролю і  стварэння больш зручных умоў для перасячэння мяжы, у аўтадарожным  пункце пропуска «Каменны Лог» праводзіцца эксперымент</p>

З 1 снежня з мэтай вывучэння новых форм правядзення памежнага кантролю і стварэння больш зручных умоў для перасячэння мяжы, у аўтадарожным пункце пропуска «Каменны Лог» праводзіцца эксперымент.

Дзяржаўны памежны камітэт удакладняе, што  цяпер у гэтым пункце наступны парадак перасячэння мяжы для легкавых машын у кірунку Літвы:

  1. чарга на пад’ездзе да пункта пропуску
  2. пасля зялёнага сігнала светлафора – пад’езд да шлагбаўму
  3. пасля падняцця шлагбаўму – заезд на тэрыторыю пункта да месца пашпартнага кантролю і праверкі транспартнага сродку
  4. перадача асабістага пашпарта і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль памежніку для афармлення дакументаў
  5. дагляд транспартнага сродку памежнікам
  6. калі транспартны сродак рухаецца па «зялёным» калідоры – атрымаўшы дакументы, кіроўца можа выязджаць з пункта пропуску.

Аналагічны парадак перасячэння мяжы ўведзены і пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі, за выключэннем таго, што кантрольны талон па-ранейшаму выдаецца на пад’ездзе да пункта пропуску і забіраецца падчас выезду з яго.

Калі ж легкавы транспартны сродак рухаецца па «чырвоным» калідоры, то пасля пашпартнага кантролю ён накіроўваецца на аўтамабільны і мытны дагляд.

https://www.traditionrolex.com/8