https://www.traditionrolex.com/8
<p>Летась экспарт турыстычных паслуг у Баранавіцкім, Ганцавіцкім,  Драгічынскім, Маларыцкім і Столінскім раёнах быў роўны нулю. Чаму так  адбылося і ці палепшылася сітуацыя сёлета, высвятляў TIO.BY</p>

Летась экспарт турыстычных паслуг у Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Маларыцкім і Столінскім раёнах быў роўны нулю. Чаму так адбылося і ці палепшылася сітуацыя сёлета, высвятляў TIO.BY.

Развіццё турызму замацавана ў дзяржаўнай праграме. Зараз выконваюцца планы на 2011–2015 гг., аднак многія праекты з 2006–2010 гг. не былі завершаныя і перайшлі на новую «пяцігодку». Напрыклад, у Брэсцкім раёне працягваецца будаўніцтва турыстычнага комплексу ў зоне адпачынку «Белае возера», займаецца гэтым прадпрыемства «Санта Брэмар». Па словах начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Міхаіла Бацэнкі, будаўніцтва распачалося ў кастрычніку 2010 года, каштарыс праекта – 15 млрд руб.  Сярод іншых інвестыцыйных праектаў суразмоўца адзначыў аднаўленне сядзібы «Рыкаўка» каля вёскі Лясная, якім займаецца «Белбудтрэст». Здача аб’екта ў 2014 годзе, кошт – 10 млрд руб. У самім абласным цэнтры цягам пяці год павінны з’явіцца новыя гасцініцы па вул. Чкалава (на 68 месцаў), вул. Чырвоназнамённай (на 160 месцаў), вул. Савецкай (на 116 месцаў).

Вялікая ўвага зараз да Камянецкага і Пружанскага раёнаў. Вакол Белавежскай пушчы з’явілася новая аб’язная дарога, таму ў хуткім часе тут павінны стварыць аб’екты прыдарожнага сэрвісу. Як паведаміў намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Мікалай Кудравец, пакуль не створаны запланаваныя 9 кемпінгаў, 10 кафэ і  10 аўтастаянак з пляцоўкамі для адпачынку – менавіта гэтыя аб’екты павінны быць з пружанскага боку. Зараз адведзены пляцоўкі, якія чакаюць інвестараў. Новая гасцініца ў Ружанах здаецца ў канцы гэтага года, а вось лёс аздараўленча-забаўляльнага цэнтра «Салют» так і не вырашаны, у адносінах заказчыка вялося судовае разбіральніцтва, таму гэты аб’ект выкрэслілі з праграмы развіцця турызму ў рэгіёне.

У Камянецкім раёне з’явіўся новы інвестар, які займаецца аднаўленнем сядзібы ў вёсцы Грымяча. Папярэдні ўласнік – «Усход-Камянец» – не знайшоў сродкаў для рэстаўрацыі, пры гэтым на ягоных плячах застаецца стварэнне турбазы на возеры Каторка. Камянецкі райвыканкам прапаноўваў зямельныя ўчасткі пад стварэнне аграэкавёскі ў Мельніках, Дзмітровічах і Макавішы. Была цікавасць у італьянскіх бізнесменаў, але далей за інтарэс справа не пайшла. Начальнік аддзела эканомікі Аляксандр Міхальчык пераконвае, што і ўмовы, і кошты для інвестараў выставілі прымальныя – 8 млн руб. за 1 га.

У Іванаўскім раёне сёлета з’явілася новая гасцініца «Фэст», дзякуючы папулярнасці міжнарожнага фестывалю «Мотальскія прысмакі». Будаўніцтвам займалася СПК «Агра-Моталь». Інвестарам прапаноўвалася зямля для будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу на 80 месцаў і зоны адпачынку на 2 тысячы чалавек на возеры Мульное, аднак зацікаўленых бізнесменаў улады не знайшлі. «За кошт бюджэту тут стварылі зону адпачынку – паставілі мангалы, зрабілі стаянкі, месцы для намётаў, невялікі амфітэатр. У будучым плануем зрабіць міні-футбольнае поле», – кажа начальнік аддзела фізічнай культуры, спорта  і турызма райвыканкама Васіль Ляшчынскі.  Працягваецце ўзнаўленне сядзібы Напалеона Орды. Па планах, тут павінны з’явіцца музейна-турыстычны комплекс. Зараз ужо працуе выставачная галерэя, дзе стала прэзентуюцца творы мастацтва. Сёлета на гэты праект з бюджэту выдзялілі 750 млн руб., дапамагаюць таксама спонсары.

Шмат планаў у Пінскім раёне. Тут павінны з’явіцца турыстычна-этнаграфічны цэнтр, аднак добрага інвестара, як кажа намеснік старшыні райвыканкама Іван Багатка, пакуль не знайшлі. Дагэтуль не пабудаваны спартыўны зал у аздараўляльным цэнтры «Світанак», хоць праект уваходзіў у праграму «Дзеці Чарнобыля», а завяршэнне было запланавана на 2010 год. Са станоўчых момантаў варта адзначыць з’яўленне новых аграсядзіб – у раёне дадалося тры новых аб’екты, яшчэ над адным зараз працуе інвестар ААТ «Дзіметра» ў вёсцы Кудрава. Таксама з’явіліся месцы для адпачынку ў Дубельскім парку – пабудавалі альтанкі, стаянку для 70 аўтамабіляў, назіральную пляцоўку. У самым Пінску плануецца пабудаваць аквапарк.  

У Кобрынскім раёне абвешчаны пошук інвестараў для будаўніцтва кемпінга на возеры Каташы і базы адпачынку на возеры Любань. У Івацэвіцкім раёне павінен з’явіцца матэль на 50 месцаў каля возера Баровіцкае.

Лунінецкі раён плануе развіваць паляўнічы турызм. Тут шукаюць інвестараў для будаўніцтва гасцявога доміка для паляўнічых і рыбаловаў ў вёсцы Запроссе. Актыўна развіваюцца заказнікі «Сярэдняя Прыпяць» і «Лунінскі». Распрацаваны бізнес-план па стварэнні аграсядзібы ва ўрочышчы Чаплі. Мясцовы бюджэт выдзяляе на гэта 300 млн руб.

Горш за ўсё складваецца сітуацыя ў Жабінкоўскім раёне. Па словах начальнік аддзела эканомікі Леаніда Саковіча, зараз не рэалізуецца ніводзін інвестыцыйны праект – да раёна няма зацікаўленасці сярод бізнесменаў. Падобна сітуацыя выглядае і ў Маларыцкім раёне. У Ганцавічах дзякуючы Дню пісьменства аператыўна скончылі капітальны рамонт гасцініцы на 70 месцаў. У Баранавіцкім раёне няма інвестараў для рэстаўрацыі палаца-паркавага комплексу ў вёсцы Паланечка, аб’ект патрабуе значных укладанняў. На пытанне, ці змяніўся ўзровень экспарту турпаслуг сёлета, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма Яўген Чарняк, адказаць не змог. Нагадаем, што летась Баранавіцкі раён, як і Ганцавіцкі, Драгічынскі, Маларыцкі і Столінскі па экспарце выступілі з нулявымі паказальнікамі. Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма Столінскага райвыканкама Васіль Мялешын тлумачыцць гэта так: «У нашым раёне не можа быць экспарту, бо няма матэрыяльнай базы. Каб даваць экспарт, мы павінны мець 1 тыс. долараў штомесяц, а да нас не прыязджаюць турысты. Санаторыяў няма, домікаў для паляўнічых зусім мала». Чыноўнік упэўнівае, што да канца года многія пункты праграмы будуць рэалізаваныя: і стварэнне экалагічнага маршрута Столінскім лясгасам, і турыстычна-інфармацыйны цэнтр у заказніку «Альманскія балоты», і добраўпарадкаванне старажытнага парку «Манькавіцкі»...

https://www.traditionrolex.com/8