https://www.traditionrolex.com/8
<p>На выставе прадстаўлена 87 работ розных мастацкіх накірункаў. У  кожнай з  іх ад­люстрава­ны творчыя здольнасці аўтараў, іх уменне з  дапамогай  саломы, паперы, дрэва альбо іншага матэрыялу перадаць сваё  ўс­прыманне  навакольнага свету</p>

Як паведамляе «Нарачанская зара»:

Мядзельскі музей народнай славы працягвае радаваць наведвальнікаў цікавымі выставамі. Некалькі дзён таму тут адкрылася выстава дыпломных і курсавых работ навучэнцаў аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага вучы­лішча імя М. К. Агін­скага, якое з’яўляецца самай славутай навучальнай установай у горадзе. Ініцыятарам, арганізатарам цікавых спраў, а таксама дырэктарам музычнага вучылішча з’яўляецца заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Ф. Скарыны Рыгор Сямёнавіч Сарока.  Аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мас­тацтва працуе з 1995 года. За гэты час творчы калектыў яго дасягнуў значных вынікаў і заслужыў, каб пра яго дзейнасць гаварылі ў Беларусі і за яе межамі.

Асноўны накірунак работы выкладчыкаў – развіццё мастацкіх здольнасцей адораных вучняў, эстэтычнае выхаванне моладзі, адраджэнне культуры Беларусі, яе мастацтва і народных традыцый.

На выставе прадстаўлена 87 работ розных мастацкіх накірункаў. У кожнай з іх ад­люстрава­ны творчыя здольнасці аўтараў, іх уменне з дапамогай саломы, паперы, дрэва альбо іншага матэрыялу перадаць сваё ўс­прыманне навакольнага свету.

Экспануюцца аб’ёмныя вырабы з саломкі; эксперыментальны тэкстыль; пано, пры стварэнні якіх выкарыстоўвалася тэх­ніка «аплікацыя саломкай»; выцінанкі; драўляная скульп­тура; ляль­кі. На выставе можна ўбачыць саламяныя квет­кі, ка­пелюшы, фігуркі птушак, ба­рана, казачнага ка­ня. Уражваюць не падобныя адзін на аднаго маляўнічыя, арыгінальныя пано, у сюжэтах многіх з якіх адлюстраваны народныя святы, традыцыі, матывы роднай прыроды. Прыцягваюць увагу драўляныя куфры, адзін з якіх упрыгожаны цудоўнымі ўзорамі з саломкі, другі – ажурнай разьбой, калядная каза, саламяныя  разнастайныя шкатулкі, лялькі, выкананыя з  ільну, а таксама апранутыя ў жаночыя і мужчынскія народныя касцюмы – строі той ці іншай мясцовасці Беларусі.

1

Наведвальнікі выставы не застануцца абыякавымі пры сустрэчы з лялькамі, якія ўвасабляюць у сабе вобразы старажытных ба­гоў, духаў, персанажаў славянскай міфалогіі. Гэта і Хапун – міфічны дух, і Аржавенік – істота, якая жы­ве ў балотнай дрыгве, і Пачвара – злы дух сялянскай хаты, і Лясун – уладар ле­су, і Дамавік – захавальнік  сямейнага ачага.

2

Выстава будзе працаваць у музеі да канца снежня. Вель­мі цікавыя, высокамастацкія работы змогуць парадаваць людзей розных узростаў і захапленняў, прынясуць сапраўдную эстэтычную асалоду. Запрашаем усіх жыхароў і гасцей раёна наведаць выставу і дакрануцца да казачнай прыгажосці.

В. КАРЗЯЁНАК

https://www.traditionrolex.com/8