Музей-сядзібу Ігната Буйніцкага прадаюць за адну базавую велічыню

09.12.2011 - Новости

Музей-сядзібу Ігната Буйніцкага прадаюць за адну базавую велічыню

Сапраўдная сядзіба Буйніцкага ў Палівачах не захавалася. Была занядбаная і магіла «бацькі беларускага тэатра», якая таксама знаходзілася ў гэтай вёсцы. Аднак Уладзімір Караткевіч разам з Уладзімірам Няфёдам адшукалі яе і ў 1975 годзе перанеслі ў Празарокі, дзе тады ж адкрылі помнік

Як паведамляюць Народные новости Витебска:

Недабудаваны музей-сядзібу беларускага тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна прададуць з аўкцыёна. Пачатковы кошт — 35 000 рублёў.

Сапраўдная сядзіба Буйніцкага ў Палівачах не захавалася. Была занядбаная і магіла «бацькі беларускага тэатра», якая таксама знаходзілася ў гэтай вёсцы. Аднак Уладзімір Караткевіч разам з Уладзімірам Няфёдам адшукалі яе і ў 1975 годзе перанеслі ў Празарокі, дзе тады ж адкрылі помнік.

Насупраць гэтага помніка ў 1994 годзе пачалі ўзводзіць будынак музея-сядзібы. На жаль, у 1998 годзе будоўлю прыпынілі, да гэтага часу паспелі закласці фундамент і часткова ўзвесці сцены. З таго часу даўгабуд плошчай амаль 400 квадратных метраў муляе вочы чыноўнікам.

Прадаць незавершаны будынак спрабавалі яшчэ ў 2009 годзе, таксама за адну базавую велічыню  (35000 рублёў), аднак пакупнікоў не знайшлося. Цяпер прынята рашэнне разабраць спаруду, калі музей-сядзібу не выкупяць да 2012 года.

bujnicki-prazaroki-02-450x353

Аўкцыён адбудзецца 16 снежня ў Віцебску ў будынку «Віцебскаблмаёмасці». Новы ўладальнік будынка, калі такі знойдзецца, павінен будзе адкрыць на тэрыторыі аб’екта экспазіцыю, прысвечаную Ігнату Буйніцкаму, і стварыць новыя працоўныя месцы. Таксама ён не зможа прадаць свой набытак да выканання гэтых умоў куплі-продажу.

Нагадаем, што ў 2011 годзе споўнілася 150 год са дня народзінаў Ігната Буйніцкага.

Сяржук Серабро

Рубрики: Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах