https://www.traditionrolex.com/8
<p>Амаль штогод у археалагічных даследаваннях, якія вядуцца ў Жлобінскім  і  Светлагорскім раёнах Гомельскай вобласці, бяруць удзел  добраахвотнікі,  у асноўным моладзь. Аляксандр Петухоў, Раман Усцінаў,  Дзіяна  Філімончык і многія іншыя неаднаразова працавалі на раскопках у   прафесара гісторыі Сяргея Рассадзіна і кандыдата гістарычных навук   Наталлі Дубіцкай</p>

Як паведамляе сайт Беларускія рэгіянальныя навіны:

 

5 снежня Генеральная Асамблея ААН упершыню абмеркавала справаздачу аб добраахвотніцкім руху ў свеце.

Да гэтай падзеі на сайце ААН, прысвечаным валанцёрскай працы, створана вялікая фотагалерэя. Сярод болей чым 900 здымкаў прадстаўлены і фотаматэрыял з Беларусі, які паказвае ўдзел добраахвотнікаў у археалагічных раскопках у Гомельскай вобласці.

«Кожны дзень у кожнай краіне добраахвотнікі змяняюць жыццё» – дэвіз Міжнароднага дня добраахвотнікаў, які адзначаецца па ініцыятыве ААН 5 снежня і сёлета праводзіўся ў дзясяты раз. Удзельнікі Генеральнай Асамблеі ў гэты дзень працавалі бясплатна.

Амаль штогод у археалагічных даследаваннях, якія вядуцца ў Жлобінскім і Светлагорскім раёнах Гомельскай вобласці, бяруць удзел добраахвотнікі, у асноўным моладзь. Аляксандр Петухоў, Раман Усцінаў, Дзіяна Філімончык і многія іншыя неаднаразова працавалі на раскопках у прафесара гісторыі Сяргея Рассадзіна і кандыдата гістарычных навук Наталлі Дубіцкай.

Фотаздымкі адлюстравалі працу на старажытным гарадзішчы ля вёскі Адрубы, на раскопках горада Казімір, які існаваў з магдэбургскім правам у XVII стагоддзі, у Шацілках – старадаўняй частцы г. Светлагорска, і ў іншых месцах (пра гэта можно даведацца тут).

раскопки

Добраахвотнікі на археалагічных раскопках у Шацілках – старадаўняй частцы г. Светлагорска  (фота з сайта ААН)

Беларусь стала 100-й краінай, здымкі з якой уключаны ў фотагалерэю. З гэтай нагоды адзін з беларускіх здымкаў быў змешчаны таксама на афіцыйнай старонцы ААН «Добраахвотнікі» ў інтэрнет-сетцы «Фэйсбук» з адмысловым віншаваннем.

Тэльман Маслюкоў

https://www.traditionrolex.com/8