https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гродзенская турыстычная фірма «Мярцана» рыхтуе экскурсію з элементамі гульні</p>

Як наведамляе «Твой стыль»:

Гродзенская турыстычная фірма «Мярцана» рыхтуе экскурсію з элементамі гульні.

Гадзінная пешая экскурсія будзе прысвечана аднаму з найцікавейшых гістарычных раёнаў Гродна – «Новаму свету». Аўтарка Таццяна Касатая тлумачыць: «Экскурсія будзе прысвечана жыццю ў «Новым свеце», яго архітэктуры. Яе будзе весці не толькі экскурсавод, але і пераапранутыя персанажы: Дзед Барадзед, Кот у ботах. Разам з дзецьмі мы будзем шукаць скарб, інтрыга будзе захоўвацца ўвесь час. «Новы свет» не ахоплівавецца падчас аглядных экскурсій па Гродне, а ён вельмі цікавы, незвычайны. Дзеці не ведаюць, што знаходзіцца ў цэнтры горада».

Экскурсія практычна гатовая, засталося толькі дарабіць касцюмы. Першых шукальнікаў скарбу «Мерцана» запросіць у «Новы свет» бліжэй да навагодніх святаў. Гэта будуць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

https://www.traditionrolex.com/8