Чаго чакаць турыстам у Гродне і Гродзенскай вобласці?

12.12.2011 - Новости

Чаго чакаць турыстам у Гродне і Гродзенскай вобласці?

Экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці сёлета павінен павялічыцца ў 1,2 разы. Такі паказчык закладзены ў Праграму развіцця турызму ў рэгіёне на 2011–2015 гады. Чым будуць прывабліваць замежных турыстаў і ад каго мясцовыя ўлады чакаюць інвестыцый, высвятляў TIO.BY

Экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці сёлета павінен павялічыцца ў 1,2 разы. Такі паказчык закладзены ў Праграму развіцця турызму ў рэгіёне на 2011–2015 гады. Чым будуць прывабліваць замежных турыстаў і ад каго мясцовыя ўлады чакаюць інвестыцый, высвятляў TIO.BY.

Больш за ўсё інвестыцыйных праектаў распрацавана ў самім Гродне і раёне. Ужо не першы год ідзе рэканструкцыя дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы. Праект рэалізуе «Беларускі народны страхавы фонд», і запланавана, што да 2015 года тут павінна з'явіцца гасцініца і шэраг сэрвісных пунктаў для турыстаў. Аднак дзеяннямі інвестара зацікавілася абласная пракуратура, і зараз ідзе разбіральніцтва, чаму замаруджваецца аднаўленне. Як ідзе будаўніцтва, звычайнаму турысту невядома – ужо шмат гадоў будынак завешаны банерам «Отель Муравьефф», дзе дэманструецца, як павінен выглядаць будучы цэнтр, аднак чаму дагэтуль праца стаіць на месцы, давядзецца разабрацца праваахоўным органам.

Кампанія «Сыравінныя рэсурсы Беларусі» працуе ў Гродне над рэканструкцыяй гасцініцы с рэстаранам «Нёман», якая таксама знаходзіцца ў самым цэнтры горада – на вуліцы Стэфана Баторыя.

Адкрытыя тэнісныя корты неўзабаве павінны з'явіцца ў лесапарку Румлёўскі – кампанія «ТТС «Кристал Транс» абавязалася пабудаваць тут спартыўныя пляцоўкі.

Новы аб'ект з'явіцца і ў лесапарку Пышкі, які папулярны ў жыхароў Ленінскага раёна Гродна. ТАА «Фірма АВС» будзе праводзіць рэканструкцыю былога дзіцячага лагера пад аб'ект кругласуткавага абслугоўвання наведвальнікаў.

Даўно стаіць пытанне з ліквідацыяй піўнога завода ў самым цэнтры горада – ля Драматычнага тэатра. Прамысловыя трубы ніяк не ўпісваюцца ў гістарычны цэнтр, таму быў распрацаваны інвестыцыйны праект, які прадугледжвае стварэнне на месцы завода гасцінічна-забаўляльнага комплексу, музея піва.

1

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор у Гродне

У Гродзенскім раёне кампанія «Барташэвічы» будзе будаваць гарадок для народных рамеснікаў у вёсцы Калбасіна. А вось прадпрыемства Нацыянальнага банка ААТ «Азёрны» абяцае на месцы старажытнай сядзібы ў Свяцку зрабіць санаторна-курортны комплекс.

Інвестараў актыўна шукаюць і ў Лідзе. Рэканструкцыя вядомага замка пакуль працягваецца, але ўжо вядома, што на базе гістарычнага комплексу запланавана стварэнне турыстычнага комплекса. Рэспубліканскія «Дажынкі» прынеслі гораду Лядовы палац, а вось стварэннем інфраструктуры тут прапануюць заняцца інвестарам. Тое самае трэба зрабіць і ў парку Бяссмерця. А вось у вёсцы Ёдкі павінен з'явіцца матэль на 50 месцаў.

У Шчучыне чакаюць інвестара, які ўзяў бы на сябе рэканструкцыю гарадской гасцініцы. Вядома, што агульны каштарыс праекта складае 680 тыс. долараў, патрэба ў сродках інвестара складае 544 тыс. долараў, або 80% ад усяго кошту. Паводле Нацыянальнай праграмы развіцця турызму, у Шчучынскім раёне запланавана развіццё прыдарожнага сэрвісу – Белкаапсаюз і Прадторг № 1 укладаюць 1,2 млрд руб. у будаўніцтва кафэ на трасе М6.

У Навагрудку працягваюць будаўніцтва агратурыстычнага комплекса «Пліса». Над гэтым працуе  УП «Хоста-2». Запланавана і будаўніцтва другой чаргі гасцініцы «Еўропа» ў самім горадзе, праект ЗАТ «Эльвіра». Рэканструкцыя праходзіць у папулярнай рэстарацыі «Валерыя», што ў самым цэнтры Навагрудка –тут зменіцца інтэр'ер і стане больш пасадачных месцаў.

4

Навагрудскі замак

У Нацыянальнай праграме развіцця турызма на 2011–2015 гг. запланавана доўгачаканая кансервацыя замка ў мястэчку Крэва. Рэалізоўваць яе будуць Міністэрства культуры і інвестары. Праект разлічаны на пяць год, агульнае ўкладанне 300 млн руб.  Інвестарам таксама прапануюць рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса па лініі супрацьстаяння 1915–1917 гг. у Смаргоні, а таксама добраўпарадкаванне зоны адпачынку на возеры Юбілейнае. Сёлета будзе адноўлена аграсядзіба «Крэва», на гэта ўладальнік выдаткуе 30 млн руб.

У Слонімскім раёне ААТ «Зодчий» аднаўляе турыстычны комплекс у вёсцы Тушавічы, а вось рэканструкцыю трапезнай у Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах будуць ажыццяўляць за сродкі з рэспубліканскага бюджэта.

Агратурыстычны комплекс прапануюць пабудаваць у Ваўкавыскім раёне. Кошт праекта ацанілі ў 3 млн долараў. У самім горадзе павінна з'явіцца прыбудова абедзеннай залі да кавярні «Вінтаж» – гэта дазволіць павялічыць колькасць пасадачных месцаў на 30 шт. Выканаўца праекта ТАА «Сіла-груп», каштарыс складае 35 млн руб. Днямі чакаецца продаж сядзібы Бохвіцаў у вёсцы Падароск, стартавы кошт – 10 тыс. руб.

2

Сядзіба Бохвіцаў

Шмат планаў маюць улады Свіслацкага раёна. Так, тут запланавана стварэнне турыстычнага цэнтра, які будзе ўключаць гасцініцу, кафэ, пункт пракату, зону для адпачынку на возеры вёскі Стокі. Інвестар павінен укласці ў праект 500 млн руб. А вось турыстычны цэнтр з такімі самымі магчымасцямі ў вёсцы Раманцы ўжо ацэнены ў 14 млрд руб. Гарадская гасцініца патрабуе рэканструкцыі, праект ацэнены ў 1,5 млрд руб. Інвестарам таксама прапануюць добраўпарадкаваць мемарыяльны комплекс «Асілак» (300 млн руб.) і помнік прыроды «Вярдоміцкі парк» (1,5 млрд руб.) З мясцовага бюджэту сёлета павінны выдзяліць 10 млн руб. на стварэнне музея ільну ў Грынкавіцкім вучэбна-педагагічным дзіцячым садку-школе.

У Зэльвенскім раёне запланавана будаўніцтва кафэ і крамы, што будуць падтрымліваць прыдарожны сэрвіс (Белкаапсаюз), інвестарам жа прапануюць стварыць аздараўленчы цэнтр на пракатнай базе «Зэльва».

З наступнага года чакаецца павелічэнне колькасці турыстаў у Нясвіжы ў два разы. Звычайна турыстычны маршрут перакрыжоўваецца з Мірам, таму ў гэтым мястэчку шукаюць інвестараў для будаўніцтва комплекса гасцявых домікаў базы адпачынку (зямельны ўчастак складае 1,2 га) і гасцінічнага комплекса (зямельны ўчастак складае крыху больш за 3 га). У бліжэйшыя пяць год павінна скончыцца рэканструкцыя будынку пад гандлёва-забаўляльны комплекс у Карэлічах (ПУП «Тамегія»).

3

Мірскі замак

Масты маюць больш сціплыя планы. Тут запланавана будаўніцтва трох домікаў на 2–4 месцы, гаспадарчы блок, аўтастаянкі для рыбакоў. Выканаўца праекта – ПГУП «Кемпінг «Рыбакі».

У Бераставіцкім раёне інвестарам прапануюць стварыць агратурыстычны комплекс у Лішкоўскім сядзібна-паркавым ансамблі.

Гасцінічна-турыстычны комплекс павінен з'явіцца ў вёсцы Альгіняны Астравецкага раёна. Ён будзе ўключаць каферэнц-залу на 75 месцаў, кабіны для адпачынку, гасцявыя пакоі, чатыры драўляных катэджы, драўляныя сядзібны і аднапавярховы дамы. Агулам праект ацэнены ў 100 тыс. долараў.

У Ашмянскім раёне інвестарам прапануюць пабудаваць агратурыстычны комплекс для актыўнага адпачынку ў вёсцы Вячкойні. Каштарыс – 670 тыс. долараў, уклад інвестара – 400 тыс. долараў. Прапануецца таксама развіваць прыдарожны сэрвіс на трасе М7, што злучае Мінск з мяжой Літвы.

У Воранаўскім раёне плануюць стварыць агратурыстычную сядзібу, дзе таксама будзе развіты актыўны адпачынак, з'явіцца рэстаран і паркавая зона (вёска Бальцінікі), каштарыс праекта – 2 млн долараў.

Гайцюнішкі, Воранаўскі раён

Сядзіба ў вёсцы Гайцюнішкі

А вось улады Дзятлава запланавалі будаўніцтва гасцініцы побач з санаторыем «Радон» (в. Баравікі). Новая гасцініца павінна мець 200 месцаў, медыцынскую базу і сталовую. Інвестарам таксама прапануюць будаўніцтва пляцовак для адпачынку з кафэ на дарогах Любча–Навагрудак–Дзятлава, Беняконі–Ліда–Слонім–Быцень.

Рубрики: Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах