https://www.traditionrolex.com/8

Яна знікла ў 1933 годзе, калі была перайменаваная ў вуліцу імя Георгія Дзімітрава

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска»:

Яна знікла ў 1933 годзе, калі была перайменаваная ў вуліцу імя Георгія Дзімітрава.

На жаль, гістарычная назва вяртаецца не да вуліцы, якая насіла яе раней: у Канатную, згодна з рашэннем Віцебскага гарсавета, пераймяноўваюць вуліцу Палявую ў Кастрычніцкім раёне, якая праходзіць сярод садовых участкаў.

Акрамя таго, прынята рашэнне назваць існуючыя элементы вулічна-дарожнай сеткі наступным чынам: завулак ад вуліцы 6-й Задарожнай да 1-й Задарожнай, які з'яўляецца часткай праектаванага завулка 2-га Дугавога — 2-м Дугавым; частку дарогі паміж вуліцамі 27-й дывізіі і 1-й Задарожнай, якая па сутнасці працяг праектаванай вуліцы Дугавой — вуліцай Дугавой. Завулак Чыгуначны ў Кастрычніцкім раёне Віцебска будзе перайменаваны ў Кабельны, а вуліца Маладзёжная ў былой вёсцы Шпілі, якая ўвайшла ў рысу горада, стане пачаткам 1-й Слабадской. Участку дарогі ад праспекта Фрунзэ да перасячэння з вуліцай Баўмана і далей рашэннем гарсавета прысвоены від элемента — вуліца і назва — 1-я Даватара.

https://www.traditionrolex.com/8