https://www.traditionrolex.com/8
<p>Улады з домам Гарэцкага, па закону, напэўна, могуць рабіць што захочуць. Будынак не ўваходзіць у афіцыйны сп<strong>і</strong>с гістарычнай спадчыны</p>

Як паведамляе партал Horki.info:

Будынак нібыта замінае праекту ўпарадкавання берагавой лініі Ніжняга возера да «Дажынак» 2012 года.

Класік айчыннай літаратуры пражыў на другім паверсе дома па адрасе вул. Акадэмічная, 3 у кватэры нумар 5 усяго два гады – з 1926 па 1928-ы. У Горках Гарэцкі працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі сельгасакадэміі. У пачатку 90-х мінулага стагоддзя ў былой кватэры беларускага генія меўся размесціцца музей. Але пазней было вырашана пакінуць памяшканне новым жыхарам. Музей Гарэцкага зрабілі ў чацвёртым корпусе БДСГА.

Дом жа застаўся на ўспамін. Пра тое, што тут некалі жыў Гарэцкі, можна даведацца з шыльды, размешчанай на сцяне будынка. Аднак бліжэйшым часам дом знясуць. Пра гэта расказалі яго жыхары. Іх ужо папярэдзілі пра знос і пра тое, што ўсім дадуць новыя кватэры ў іншай частцы горада.

Улады з домам Гарэцкага, па закону, напэўна, могуць рабіць што захочуць. Будынак не ўваходзіць у афіцыйны спіс гістарычнай спадчыны. Толькі вось з помнікам Леніну, які да «Дажынак» прыбяруць з галоўнай плошчы горада, у Горках збіраюцца абысціся больш гуманна.

Каменны істукан не разаб’юць у друзачкі, як дом зоркі беларускай літаратуры, а беражліва перанясуць у іншае месца – па «просьбах трудяшчыхся», напэўна.

https://www.traditionrolex.com/8