https://www.traditionrolex.com/8
<p>Запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе тых, хто мае добры настрой, думае пра светлую будучыню і гатовы павіншаваць усіх знаёмых і незнаёмых людзей на нашым сайце. Тэматыка віншаванняў неабмежаваная. Галоўнае – каб яна мела дачыненне да падарожжаў, авіяпералётаў, Новага года, Калядаў і свята ўсіх закаханых – Дня Святога Валянціна</p>

Фотаконкурс «Там, дзе здзяйсняюцца мары» гэта сумесны праект авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі» і партала ТIO.by.

Запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе тых, хто мае добры настрой, думае пра светлую будучыню і гатовы павіншаваць усіх знаёмых і незнаёмых людзей на нашым сайце. Тэматыка віншаванняў неабмежаваная. Галоўнае – каб яна мела дачыненне да падарожжаў, авіяпералётаў, Новага года, Калядаў і свята ўсіх закаханых – Дня Святога Валянціна.

Арганізатары і журы фотаконкурса асабліва спрыяльна будуць ставіцца да тых фотавіншаванняў, у якіх будуць адлюстраваны найпрыгажэйшыя мясціны Еўропы! 

Адлюструйце ў сваіх творчых працах свае самыя патаемныя мары!

Галоўны прыз – два квіткі на авіяпералёт ў сталіцу Аўстрыі – Вену!

Лепшыя фотаработы таксама будуць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі.  

Фотаздымкі прымаюцца на конкурс з 14 снежня 2011-га па 14 лютага 2012 года.   

Ацэньваць работы ўдзельнікаў будуць у два этапы: спачатку галасаванне ўсіх зарэгістраваных наведвальнікаў сайта ТIO.BY. Пасля гэтага ў паўфінал праходзіць 50 работ, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, а таксама 25 работ, выбраных журы.

Лёс пераможцы ў фінале вызначыць прафесійнае журы.

Вынікі конкурсу мы абвесцім 1 сакавіка – у дзень нараджэння газеты «Туризм и отдых».

Урачыстае віншаванне адбудзецца ў офісе авіякампаніі «Аўстрыйскія авіялініі».

Стаць удзельнікам нашага конкурсу вельмі проста:

1) адбярыце найлепшыя фотаздымкі, зробленыя на азначаную тэматыку (колькасць фота ад аднаго ўдзельніка – да 10);

2) памер файлаў мусіць быць не больш за 300 Kb, па большым баку – не больш за 1000 px;

3) размясціце іх ў раздзеле ФОТАКОНКУРС  «Там, дзе здзяйсняюцца мары» сайта ТIO.by самастойна (інструкцыя па размяшчэнні фота). Напішыце свае віншаванні.

Калі ласка, не забывайце пазначыць наступную інфармацыю:

ПОЎНАЕ ІМЯ АЎТАРА

НАЗВУ РАБОТЫ

КАНТАКТЫ АЎТАРА

Увага: здымкі могуць змясціць на сайце толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі!

Калі вы самі не адважваецеся прыняць удзел у конкурсе, заходзьце на наш сайт,  атрымлівайце асалоду ад фотаздымкаў і аддавайце голас за тыя работы, якія спадабаліся вам найбольш!  

https://www.traditionrolex.com/8