https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёння горад адзначае дзень нараджэння – упершыню Маладзечна ўзгадваецца  16 снежня 1388 года ў лісце князя Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю  Ягайлу. Горад прайшоў доўгую гісторыю: быў мястэчкам, прыватнаўласніцкім  горадам, меў нават свой замак, пабудаваны ў XVI стагоддзі, які, на  жаль, не захаваўся. Цяпер гэта вядомы фестывальны цэнтр Мінскай вобласці</p>

Сёння горад адзначае дзень нараджэння – упершыню Маладзечна ўзгадваецца 16 снежня 1388 года ў лісце князя Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу. Горад прайшоў доўгую гісторыю: быў мястэчкам, прыватнаўласніцкім горадам, меў нават свой замак, пабудаваны ў XVI стагоддзі, які, на жаль, не захаваўся. Цяпер гэта вядомы фестывальны цэнтр Мінскай вобласці.

За сваю гісторыю горад спазнаў кіраванне розных уладальнікаў: належаў Заслаўскім, Агінскім, Тышкевічам, Радзівілам – найбольш уплывовым. Дарэчы, у гонар Міхала Клеафаса Агінскага ў Маладзечне названа музычная вучэльня, у  2001 годзе перад ёй быў адкрыты помнік кампазітару.

7fd4f2d033d8

У канцы XVII стагоддзя насельніцтва горада перавышала лічбу 3 тысячы жыхароў, а гэта значыць, ён уваходзіў у дваццатку найбуйнейшых населеных пунктаў беларускіх зямель. Галоўнай славутасцю горада быў на той момант палац магнатаў Агінскіх, у якім працавала павятовая вучэльня.
Але найбольшага сацыяльна-эканамічнага росквіту Маладзечна дасягнула значна пазней, у 1873 годзе, калі праз яго прайшла першая чыгуначная галінка.

Крочым беларускімі вуліцамі

Дарэчы, і сёння ў Маладзечна прасцей за ўсё дабрацца менавіта электрычкай. Зразумела, і маршруткі, і аўтобусы ніхто не адмяняў, але старая добрая чыгунка нашмат танней і даступней. Многія турысты прыязджаюць на ўласных аўто – адлегласць ад сталіцы ўсяго 77 км.

2011-08-18_7711

Перш за ўсё горад здзіўляе назвамі вуліц. Той, хто шмат вандраваў па Беларусі, ужо змірыўся з тым, што ў кожным горадзе ёсць Леніна, Савецкая, Энгельса і Маркса. Прычым лепшыя і цэнтральныя вуліцы маюць назвы, якія непарыўна цягнуць нас у СССР... У Маладзечне ж усё інакш. Некалі Камуністычная вуліца стала Бэзавай, Савецкая – Віленскай, Дзяржынскага – Вольнай, а галоўны праспект завецца Вялікім Гасцінцам, хоць за савецкім часам насіў імя Леніна.

У гэтым сэнсе вялікая заслуга вядомага мэра горада Генадзя Карпенкі. Ён быў першым кіраўніком горада пасля абвяшчэння Беларуссю незалежнасці. Пры ім Маладзечна пачаў інтэнсіўна развівацца. Менавіта Карпенка з'яўляўся ініцыятарам правядзення ў горадзе фестывалю нацыянальнай песні і паэзіі, які і дагэтуль прываблівае выканаўцаў і слухачоў з усёй краіны.

Маладзечна вядомы сваімі землякамі – тут нарадзіўся заснавальнік першага беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі, выбітны даследчык і гісторык Мікола Ермаловіч, спявак Юрый Антонаў закончыў мясцовую музычную вучэльню.

З архітэктурных славутасцей варта звярнуць увагу на чыгуначны вакзал, пабудаваны ў 1907 годзе, Свята-Пакроўскую царкву 1867 года...

367d4ca29b43

А вось будынак палітэхнічнага каледжа лёгка зблытаць з райвыканкамам. Бо звычайна Ленін з працягнутай рукой стаіць ля органаў улады, у Маладзечне ж – ля установы адукацыі.  

a2f136a76a24

Тут жа плошча, дзе любяць ладзіць фотасесіі вясельныя фатографы. У цэнтры плошчы помнік, які зрэдку сустрэнеш у іншых беларускіх гарадах, – валун памяці «пакутнікам за веру і свабоду Беларусі». Цікавасць выклікае мясцовы касцёл, які носіць імя святога Юзэфа. З галоўнага фасада гэта збудаванне мала нагадвае касцёл, хутчэй які-небудзь пратэстанцкі храм. Асноўнымі элементамі інтэр'еру там з'яўляюцца скульптуры: алтарнае распяцце з Маці Божай і апосталам Іаанам, святы Юзэф.

Развіццё турызма

Сёлета ў Маладзечне праходзілі рэспубліканскія «Дажынкі». І хоць гэтае свята традыцыйна выклікае шмат нараканняў, горад усё ж аднавіўся і стаў яшчэ больш цікавым для турыстаў. Самыя буйныя аб’екты – гэта амфітэатр і Лядовы палац.

619

У апошнім кампанія «Вегатур» на навагоднія святы праводзіць тэатралізаваныя імпрэзы, цікавыя дзецям не толькі з Маладзечна, але і з Астраўца, Ашмян дый усёй Мінскай вобласці. Дырэктар кампаніі «Магелат» Станіслава Залеская адзначае, што найбольш экскурсій у Маладзечна праходзіць вясной і летам.

2011-08-18_6538

Часцей за ўсё іх сумяшчаюць з наведваннем Ашмян, Смаргоні і Радашковічаў. «Дзецям цікавае ганчарнае прадпрыемства ў Радашковічах, яны могуць паспрабаваць зляпіць нешта самі, даведваюцца пра ганчарныя тэхналогіі. Апроч таго, мы прапаноўваем паездкі ў Палачаны – там знаходзіцца конная ферма. У самім Маладзечне таксама магло б праходзіць шмат пазнавальных экскурсій – у нас ёсць цікавыя і перспектыўныя прадпрыемствы, для школьнікаў гэта было б карысна», – кажа суразмоўца. Што датычыцца прыёму замежных турыстаў, то тут існуюць пэўныя праблемы. Асноўная – гарадская гасцініца. «Нашы калегі ў Мінску прымаюць на Новы год шмат турыстаў з Расіі. Наколькі я ведаю, расіяне вельмі патрабавальныя да ўмоў пражывання, ім патрэбны нумары насамрэч высокага класа. Атрымаць гэта ў Маладзечне яны не могуць. Таму прымаць гасцей у горадзе з пражываннем праблематычна», – адзначыла Станіслава Адамаўна.

Апроч гасцініцы «Маладзечна», у горадзе працуюць гасцініцы гарадскога стадыёна і ДЮСШ № 2. Але для аўтэнтычнага адпачынку найлепш абраць аграсядзібу. Тым больш па дарозе з Маладзечна да Вілейкі знаходзіцца шмат самабытных беларускіх турыстычных цэнтраў. А Вілейка можа стаць наступным горадам, чыя гісторыя і культура будзе цікавая турыстам.

 

 

 

 

 

 

https://www.traditionrolex.com/8