https://www.traditionrolex.com/8
<p>Аддзел культуры Ваўкавыскага райвыканкама спадзяецца на актыўнасць інвестараў на другім этапе аўкцыёну</p>

Аддзел культуры Ваўкавыскага райвыканкама спадзяецца на актыўнасць інвестараў на другім этапе аўкцыёну.

Як паведаміў старшыня аддзела Іван Маржала, яму тэлефанавала шмат бізнесменаў і з Расіі, і з Беларусі, якія цікавіліся станам гістарычнай сядзібы, перспектывамі яе аднаўлення. «Але першы дзень аўкцыёна не адбыўся. Магчыма, патэнцыйныя пакупнікі чакаюць зніжэння кошту (папярэдне было заяўлена пра 10 тыс. долараў. – аўт. ). Хтосьці не змог прысутнічаць на аукцыёне, быў за мяжой», –выказаў меркаванне суразмоўца.

Летась расійскі бізнесмен Вадзім Селіхаў выкупіў  палац Сегліцаў у Красках – гэта ў некалькіх кіламетрах ад Падароска.

1  

Выказваліся здагадкі, што ён таксама зацікаўлены ў пакупцы сядзібы Бохвіцаў. Аднак начальнік аддзела культуры райвыканкама абверг гэтыя чуткі. «Цікавасць праявіў, хутчэй ягоны калега па бізнесе, а сам спадар Селіханаў зараз актыўна аднаўляе палац у Красках. Кампанія «Праект Орбітал» рабіла для яго праектна-каштарысную дакументцыю, яе разглядала Міністэрства культуры, былі некаторыя заўвагі, пасля выпраўлення якіх можна пачынаць аднаўленне».

S6307183

S6307146

Што да сядзібы ў Падароску, то быў час, калі тут нават жылі бамжы. Аддзел культуры перыядычна мяняе дзверы, але іх выламваюць вандалы. Знішчэнне сядзібы можа спыніцца толькі тады, калі з’явіцца гаспадарлівы ўласнік. Дарэчы, побач з гістарычным будынкам знаходзіцца пажарная часць. «Я размаўляў з начальнікам МНС па Ваўкавыскім раёне па гэтым пытанні. Ён сказаў, што ягоныя супрацоўнікі без праблем могуць пераехаць у іншы будынак, каб не замінаць аднаўленню сядзібы, якое будзе рабіць новы гаспадар», – адзначыў Іван Маржала. Будзе праводзіцца другі дзень аўкцыёна. Кошт сядзібы можа зменшыцца на 20%.

S6307147

S6307141

Гістарычная даведка. Першымі гаспадарамі мястэчка Падароск былі Клочкі. Потым яно перайшло да Дольскіх. У розныя часы тут валадарылі Сцыпіё дэль Кампа, выхадцы з Італіі, за імі Грыбоўскія, Чачоты. У 1854 годзе маёнтак у Падароску набыў сын вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца, Раман. Ён і перабудаваў сядзібны дом у стылі позняга класіцызму ў 1854-1856 гг. Пры ім таксама быў пабудаваны спіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся фундамент) і шмат іншага. Да 2004 года ў будынку знаходзілася праўленне калгаса. 

https://www.traditionrolex.com/8