https://www.traditionrolex.com/8
<p>У субботу, 24 снежня, Мінск «апранецца» ў вытанчаную ілюмінацыю, якая будзе радаваць мінчан і гасцей сталіцы падчас святкавання Калядаў і Новага года. Падтрымаць святочны настрой дапамогуць калядныя кірмашы і фестывалі, на якія багатыя бліжэйшыя выхадныя</p>

У субботу, 24 снежня, Мінск «апранецца» ў вытанчаную ілюмінацыю, якая будзе радаваць мінчан і гасцей сталіцы падчас святкавання Калядаў і Новага года. Падтрымаць святочны настрой дапамогуць калядныя кірмашы і фестывалі, на якія багатыя бліжэйшыя выхадныя.

У субботу, 24 снежня, у Мінску адбудзецца традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў. Сёлетні парад казачных герояў, у якім возьмуць удзел больш за 700 персанажаў, пачнецца ў 12.00 на Кастрычніцкай плошчы з ўрачыстай цырымоніі, падчас якой будзе запалена галоўная ёлка Беларусі. Пасля ўдзельнікі шэсця накіруюцца да Дварца спорта, каля якога ладзіцца калядны кірмаш і шоу-праграма. Арганізатары святочнага параду не раскрываюць усіх падрабязнасцей, але абяцаюць мноства прыемных сюрпрызаў і сцвярджаюць, што шэсце будзе значна адрознівацца ад папярэдніх. Пакуль вядома толькі, што ў сцэнарыі мерапрыемства знайшлося месца і для Цмока – галоўнага героя 2012 года, які пачынае новы 12-гадовы цыкл усходняга календара.

24 і 25 снежня на пляцоўцы каля Дварца спорта на праспекце Пераможцаў і на Кастрычніцкай плошчы будуць працаваць калядныя кірмашы, дзе можна набыць святочныя ўпрыгожванні, падарункі і сувеніры. Упершыню на святочных кірмашах Мінска, як у любой еўрапейскай сталіцы, нарэшце можна будзе пачаставацца кубкам духмянага глінтвейна ці пунша. Адмысловы святочны кірмаш працуе таксама ў павільёне «БелЭкспо» на вул. Янкі Купалы, 27.

Дзіцячая чыгунка запрашае дзяцей і бацькоў у святочнае паддарожжа, маршрут якога праходзіць праз станцыі «Заслонава», «Піянерская» і «Сасновы бор». Пассажыры навагодняга экспрэса прагуляюцца па зімовым лесе і возьмуць удзел у віктарынах, конкурсах і гульнях. Галоўным падарункам для ўдзельнікаў святочнай праграмы стане сустрэча з Дзедам Марозам і казачнымі персанажамі. Навагодні экспрэс будзе курсіраваць на працягу школьных вакацый да 8 студзеня 2012 года. Першы састаў навагодняга экспрэса адправіцца з перона дзіцячай чыгункі ў суботу, 24 снежня, у 10.00. Дзіцячая чыгунка знаходзіцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 86. Даведкі па тэлефонах: (+375 29) 267-25-22, 237-65-75

24 i 25 снежня з 12.00 да 19.00 галерэя сучаснага мастацтва «Ў» чакае маленькіх і дарослых гасцей на навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў» – фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцэс і рыцараў. Свет каралеўства створаць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. Кожны дзень у «Кнігарні ЛогвінаЎ» пройдуць кніжныя ранішнікi з Юрыем Усціновічам, чытанні казак ад Алены Бабак. Святочную праграму дапоўняць калядныя спевы ад Марты і Яны Шчарбаковых, а таксама сапраўдны тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай. Зрабіць падарункі і ўпрыгожанні сваімі рукамі дапамогуць на майстар-класах, на якіх можна навучыцца ствараць ваўняныя сувеніры, незвычайныя паштоўкі, вінтажныя дэкаратыўныя зоркі з паперы, ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў, драўляныя падвескі-кулоны з узорам-выцінанкай, гліняныя магніцікі ды шмат чаго іншага. Уваход на фестываль вольны. Галерэя знаходзіцца па пр. Незалежнасці, 37а. Падрабязны расклад фестываля можна знайсці тут.

У Верхнім горадзе, ва ўнутраным дварку Музея гісторыі горада Мінска ў нядзелю, 25 снежня, ладзіцца традыцыйная праграма «Мінскія вячоркi». Таксама ў музеі можна наведаць калядную выставу «Новы год: час мінскі», якую супрацоўнікі музея стваралі разам з жыхарамі сталіцы. Музей знаходзіцца па вул. Рэвалюцыйнай, 10. Даведкі па тэлефоне (+375 17) 321-24-30.

25 снежня ў мінскім клубе «RE:Public» адбудзецца «Калядны фэст» з удзелам «зорных» гуртоў «Стары Ольса», «Зніч» і «Літвінтроль». Усім, хто прыйдзе ў святочных касцюмах, арганізатары фэсту абяцаюць прыемныя падарункі. Кошт квіткоў ад 45 000 да 70 000 рублёў. Пачатак – у 18.00. Клуб знаходзіцца па адрасе: вул. Прытыцкага, 62. Даведкі па тэлефонах: (+375 29) 649-08-88, 110-35-35.

25 снежня ў Мінску адбудзецца першы беларускі фестываль глінтвейна. Велізарны падарунак усім аматарам цёплага духмянага віна падрыхтавалі лепшыя бармены сеткі «Любимые Рестораны Столицы» разам з героямі беларускай свецкай хронікі, сярод якіх Павел Сыраежкін, гурты «Лас Вегас» і «Цвет Алое», дызайнер Іван Айплатаў ды іншыя. «Зорныя» госці не толькі падзеляцца вясёлымі гісторыямі пра ўжыванне глінтвейна, але і прыгатуюць напой па VIP-рэцэптах. Прастора «Fresh Café », дзе адбудзецца фестываль, падзеліцца на дзве зоны: зону класічных глінтвейнаў, дзе наведвальнікаў пачастуюць напоем па традыцыйнаму рэцэпту, і зону эксперыментаў – для прыхільнікаў нестандартных падыходаў. Асобным сюрпрызам фестываля стане першы беларускі безалкагольны глінтвейн для юных гасцей. Пачатак у 15.00. Кафэ знаходзіцца на пр. Незалежнасці, 42. Даведкі і папярэдні заказ па тэлефоне (+375 17) 284-54-04.

Нагадаем таксама, што ў суботу, 24 снежня, распачнуцца калядныя і навагоднія святкаванні ў Цэнтральным батанічным садзе сталіцы, дзе ўпершыню арганізуецца адмысловая праграма, а ў калядную ноч – з 24 на 25 снежня – гісторыка-культурны цэнтр «Ritterburg» запрашае на баль-маскарад, які будзе суправаджацца канцэртам рок-гуртоў.

https://www.traditionrolex.com/8