Пайшоў з жыцця краязнавец і эколаг Аляксей Дуброўскі

27.12.2011 - Новости

Пайшоў з жыцця краязнавец і эколаг Аляксей Дуброўскі

На 68-м годзе жыцця ў Пінску памёр краязнавец, эколаг, фатограф і журналіст Аляксей Дуброўскі

На 68-м годзе жыцця ў Пінску памёр краязнавец, эколаг, фатограф і журналіст Аляксей Дуброўскі.

Аляксей Дуброўскі нарадзіўся на Барысаўшчыне. Вышэйшую адукацыю атрымаў у БДУ, дзе скончыў біяфак. Пасля працаваў у навуковым аддзеле Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», настаўнікам у Магілёўскім раёне, аднак большую частку жыцця аддаў Піншчыне, дзе быў інжынерам у праектным інстытуце меліярацыі «Палессегідраводгаспадарка», начальнікам пошукавай партыі, галоўным спецыялістам па ахове прыроды. Кіраваў у тым ліку і арганізацыяй новых заказнікаў на Брэстчыне. У часы перабудовы падтрымаў Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне»; з 1990 па 1999 гады быў дэпутатам Пінскага гарсавета.

У вольны ад працы час Аляксей Дуброўскі займаўся краязнаўствам, здымаў аматарскія фільмы, распрацоўваў экалагічныя маршруты, выдаў некалькі кніжак, прысвечаных экалогіі, прыродзе і гісторыі Палесся. З’яўляецца аўтарам некалькіх соцень артыкулаў на тэмы экалогіі, краязнаўства, турызму і гісторыі, якія рэгулярна друкаваліся ў беларускіх і замежных выданннях. У 2006 годзе стаў пераможцам творчага конкурсу на лепшае асвятленне тэм сацыяльнага жыцця, краязнаўства і экалогіі Палескага краю, які праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў сярод сваіх сяброў у Пінскім рэгіёне. Таксама ў 2006 годзе ў Пінску быў выдадзены фотаальбом «Край пад белымі крыламі», у склад якога ўвайшлі фотаздымкі Палесся Аляксея Дуброўскага.

Аляксей Дуброўскі памёр ад інфаркта за тыдзень да дня нараджэння. Пахаванне адбудзецца ў Пінску ў сераду.

Супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Туризм и отдых» і выдавецтва «Рифтур» выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксея Дуброўскага.

Рубрики: Утраты

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

27.12.2011 13:53
Анатоль Варава
ответить

Нечаканая і горкая навіна... Яшчэ летам ён праводзіў экскурсію для менчукоў, разам зь якімі - у апошні, як цяпер сталася, раз - я чуў ягоны аповяд пра Палесьсе, пра Пінск, пра знакамітасьці гэтага краю, найцудоўнейшым знаўцам якого, усіх, здаецца, ягоных закуточкаў, быў Аляксей. Колькі ім было напрацавана на гэтай ніве! Ён быў нястомным, безадказным - і вось зараз адышоў ад нас. Ні паслаць ліста, ні патэлефанаваць... Няхай палесская зямліца, якую ты так любіў і ведаў, Аляксей, стане для цябе ласкавым прытулкам. А яе краса - найлепшым помнікам на тваёй магіле...
Аватар

27.12.2011 14:11
Калегі
ответить

Шкада! Нашыя спачуванні родным і блізкім. Вялікі быў чалавек.
Аватар

27.12.2011 14:53
Anonymous
ответить

Аляксей Дуброўскі быў сапраўдным патрыетам Беларусі. Але асаблівую увагу ен надаваў Палессю. У мінулым годзе мы арганізавалі з ім дзве экспедыцыі па украінскаму Палессю, Аляксей паказаў мне выток ракі Прыпяць, многія іншыя цікавыя мясціны, пазнаеміў з украінскімі сябрамі-краязнаўцамі. Мы планавалі зрабіць фотаальбом пра Палескую Амазонку... Я думаю, кніга будзе. І яна будзе прысвечана памяці Аляксея Дуброўскага...
Аватар

27.12.2011 15:51
В.Ломако
ответить

Чаму так? Спачуванне усим,хто яго ведау. Вельми смуткую.
Аватар

27.12.2011 17:52
Татьяна Хвагина
ответить

Скорбит туристическая общественность Пинска и Полесья. Скорбят друзья и коллеги, единомышленники в Беларуси, Польше, Украине, России, Швеции, Голландии и многих других странах. 26 декабря 2011 г. не стало Алексея Николаевича Дубровского – путешественника, краеведа, экскурсовода, защитника и знатока природы, фотолюбителя, автора книг, публикаций и фильмов о Полесье. Ему было отпущено судьбой всего 67 лет… За плечами А. Дубровского – тысячи километров на обычном велосипеде и тысячи прекрасных фотоснимков, утверждающих: «Жизнь – прекрасна еще и потому, что можно путешествовать!» Он был лауреатом Республиканского конкурса «Познай Беларусь». Он знал каждую полесскую тропочку, мог увлеченно рассказывать о каждой травинке и пташке и не жалел сил, чтобы спасти уникальную природу Полесья от бездумного уничтожения. Он инициировал создание ряда полесских заказников и пропагандировал самобытность и красоту Полесья. Его заботила судьба умирающих деревень и их обитателей – «людей на болоте», которые становились героями его фильмов, фоторепортажей и публикаций. А. Н. Дубровский сотрудничал с журналом «Эхо Полесья», газетой «Туризм и отдых» и многими другими изданиями. Вот-вот должна была появиться на свет его новая книга, посвященная целебным свойствам полесской флоры. Он был первопроходцем эксклюзивных маршрутов по Полесью и Волыни. Экскурсии Алексея Николаевича были столь же яркими как и он сам. Белорусские и иностранные туристы, ученые-экологи со всего мира ехали на Полесье к Дубровскому… И вот теперь Алексея Николаевича с нами нет. Нам остались его творческие идеи, добрые дела, его любовь к родному краю и светлая память о нем. Пинское отделение ОО «Белорусская ассоциация экскурсоводов и гидов-переводчиков».
Аватар

22.08.2012 16:57
YUREK
ответить

Ja te? mia?em przyjemno?? Go pozna? i spotkalem si? z nim kilkakrotnie latem 2012 roku kiedy na rowerach z Klubem Turystyki Rowerowej ESKAPADA z Bia?egostoku przemierzali?my razem Polesie. Chocia? teraz bez Niego Polesie jest mi jakby troche obce, to jednak dzi?ki Niemu pozna?em prawdziwy "czar Polesia" i ci?gnie mnie tutaj jak magnes. Marz? aby w przysz?o?ci organizowa? wyprawy rowerowe po Polesiu bed?ce jakby Jego Memoria?em. Mo?e nazwiemy je "?ladami Aleksieja Dubrouskiego"? Prosz? o konatakt osoby, kt?re zna?y Aleksieja, mo?e cz?onk?w rodziny? Chcialiby?my chocia? postawi? ?wieczke na jego grobie. Mo?e kto? ?yczliwy wska?e miejsce jego poch?wk?. Z wyrazami szacunku: Jerzy Tokajuk. Bialystok. e-mail: eskapada@tlen.pl tel. +48796 86 32 48 www.eskapada.podlasie.pl

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах