Лютэране чакаюць аднаўлення гродзенскай кірхі

27.12.2011 - Новости

Лютэране чакаюць аднаўлення гродзенскай кірхі

Папярэдні грунтоўны рамонт храма адбыўся сто гадоў таму

Рэстаўрацыя гродзенскай кірхі – самая чаканая падзея лютэранскай абшчыны ў наступным годзе. Папярэдні грунтоўны рамонт храма адбыўся сто гадоў таму.

Каля гэтага будынка нельга прайсці абыякава. Знешне ён уяўляе сабой жалоснае відовішча, хоць таблічка на яго муры распавядаве аб тым, што будынак знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік архітэктуры. Часам увечары ў храме гарыць святло, чуваць музыку і спевы хору. Так і хочацца зазірнуць унутр і даведацца, якую таямніцу хавае гэтая знешне закінутая святыня.

На дзвярах кірхі часцяком вісіць замок. Але напярэдадні Калядаў, у нядзелю, я была упэўнена, што дзверы будуць адчынены. І не памылілася. Больш за тое, мне пашчасціла пагутарыць з пастарам евангелісцка-лютэранскай абшчыны Гродна Уладзімірам Татарнікавым.

Ён расказаў, як жывецца гродзенскім лютэранам напярэдадні Новага, 2012 года.

- Святло Каляд у вобразе немаўляці Ісуса ў гэтым годзе пральецца на нас у выглядзе добрай весткі, што ў 2012 годзе нарэшце пачнецца рэстаўрацыя нашага храма, – раскрывае галоўную чаканую праз вернікаў падзею наступнага года наш суразмоўца і падкрэслівае, што пачатак рэстаўрацыйных работ прымеркаваны да 100-й гадавіны другога нараджэння святыні. – Менавіта ў 1912 годзе ў Гродне пабудавалі новы пастарскі дом з лютэранскай школай і кірха прыняла знаёмае гродзенцам аблічча», – распавёў пастар Уладзімір.

Ужо зацверджаны праект рэстаўрацыйных работ. Вядома, што фінансаванне будзе ажыццяўляцца за кошт урада Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

- Асаблівы ўклад у распрацоўку і будучую рэалізацыю гэтага праекта ўнёс консул пасольства ФРГ у Мінску спадар Хрыстоф Вайль, - падкрэслівае Уладзімір Татарнікаў. – Паводле яго ідуць таксама размовы аб тым, каб на званіцы з'явіўся адрэстаўраваны гадзіннік, які быў ўсталяваны на ёй у 1873 годзе. Праўда, праслужыў ён толькі да Першай сусветнай вайны.

Зараз пра пачатак службы ў кірсе абвяшчае старадаўні звон - падарунак лютэранам ад праваслаўных вернікаў. Ганаровую місію званара выконвае мужчына, дзед якога на пачатку стагоддзя таксама падымаўся па стромкіх прыступках званіцы, каб выкананаць такі самы абавязак.

Гісторыя ўзнікнення гродзенскай кірхі сягае ў канец XVIII стагоддзя. Тады кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў гродзенскай суполцы лютэран-пратэстантаў будынак былой карчмы, якая і была перабудавана ў кірху. Гэты жэст манарха тлумачыўся тым, што ў Гродне жыло шмат лютэран, якія прыехалі сюды з Германіі, каб працаваць на каралеўскіх мануфактурах. У сярэдзіне XIX стагоддзя будынак кірхі некалькі разоў перабудоўваўся.

Падчас савецкага панавання будынак кірхі выкарыстоўваўся як архіў, дзякуй, што не хлеў. Арган быў перададзены дзяржаўнай філармоніі. Толькі ў 1995 годзе будынак кірхі быў вернуты нямецкай евангелісцка-лютэранскай абшчыне горада.

Сёння лютэранская суполка Гродна налічвае каля сотні вернікаў. Апошнім часам каля 200 чалавек з нашай абшчыны з'ехала за мяжу, паведамляе пра адну з прычын адносна невялікай колькасці паствы святар. Ён кажа, што лютэране, таксама як большасць іншых хрысціянскіх канфесій, напярэдадні Божага Нараджэння актывізуюць дабрачынную дзейнасць.

- Мы дапамагаем Гродзенскаму дзіцячаму дому, дорым матерыялы для вырабаў і творчых прац. Наша дыяканія стараецца не прапусціць ніводнай сацыяльна-праблемнай сям'і, у якой ёсць дзеці. Дапамогу ажыццяўляем адрасную. Таксама апякаем адзінокіх састарэлых, – пералічвае добрыя ўчынкі сваіх прыхажан пастар Уладзімір і зазначае, што вельмі важна, каб менавіта падчас светлага свята Калядаў абяздоленыя ці пакрыўджаныя лёсам не адчувалі сябе пакінутымі і нікому не патрэбнымі людзьмі.

Упрыгожванне лютэранскага храма значна больш сціплае, чым мы можам назіраць, напрыклад, у каталіцкіх святынях. Гэта і не дзіўна, бо пратэстанцтва ўзнікла менавіта як пратэст супраць залішняй пышнасці і багацця каталіцкай царквы.

- Тым не менш, у нас ужо ўпрыгожаны венскі вянок з чатырма свечкамі, якія запальваюцца ў Адвэнт - перыяд чакання на Нараджэнне Хрыста. На Раство мы ўдэкаруем ёлку, збудуем яслі, – распавядае мой суразмоўца і запрашае ўсіх жадаючых на ўрачыстую імшу, якая адбудзецца на Каляды ў 19.00.

- Пасля заканчэння святочнай службы ў нашым храме я заўсёды іду на імшу ў Фарны касцёл, якая праводзіцца, як правіла, пазней, – дзеліцца сваёй каляднай звычкай пастар Уладзімір.

 

Рубрики: Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах