https://www.traditionrolex.com/8
<p>Асобы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, падаюць у конкурсную  камісію заяву</p>

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўляе конкурс на заняцце вакантнай пасады дырэктара ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір»

Тэрмін правядзення конкурса: з 15 снежня 2011 г. па 14 студзеня 2012 г.

Патрабаванні да кандыдата:

- вышэйшая адукацыя;

- вопыт працы ў музейных установах і музеефікацыі аб’ектаў культурнай спадчыны, альбо (і) маркетынгавай дзейнасці (сферы культуры, турызму, адукацыі, эканомікі, юрыспрудэнцыі і інш.).

Асобы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, падаюць у конкурсную камісію заяву па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11, на імя міністра культуры.

Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы:

- копія пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (старонка 31) або іншага дакумента, які сведчыць асобу;

- аўтабіяграфія;

- асабісты лісток па ўліку кадраў;

- копіі дакументаў аб вышэйшай адукацыі, вучоных ступенях і  званнях;

- характарыстыка з апошняга месца працы;

- фатаграфія памерам 30 х 40 мм;

- праект канцэпцыі развіцця ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

Тэрмін падачы дакументаў – да 10.01.2012 уключна.

Заявы, якія паступілі без пералічаных дакументаў або пасля 10.01.2012, не разглядаюцца.

Кантактныя тэлефоны: 204-86-10, 203-90-63, факс: 203-90-45.

Адрас: 220004, г. Минск, пр-т Пераможцаў, 11, каб. 919, 917, 605.

https://www.traditionrolex.com/8