Алесь Лось: «Турысты з Расіі прыязджаюць да нас не толькі таму, што тут адпачынак таннейшы»

04.01.2012 - Новости

Алесь Лось: «Турысты з Расіі прыязджаюць да нас не толькі таму, што тут адпачынак таннейшы»

Гаспадар аграсядзібы "Барок" і вядомы музыкант Алесь Лось распавёў, як у Валожыне ставілі батлейку і чым цікавяцца заможныя расійскія турысты на Беларусі

Як заўсёды ў калядныя дні, на хутары Барок, што пад Яршоўкай у Валожынскім раёне, была паказана непаўторная беларуская батлейка – прыцягальная атракцыя для турыстаў і незабыўная мастацкая пастаноўка.

Па словах гаспадара сядзібы Алеся Лася, традыцыйныя калядныя сустрэчы распачаліся ад каталіцкага Раства і працягнуцца да праваслаўнага Хрышчэння – 19 студзеня. У гэтыя дні спадар Алесь разам са сваімі паплечнікамі прэзентуе беларускія традыцыі праз мастацтва батлейкі.

Батлейка

Грае гаспадар хутара, вядомы музыкант і майстар Алесь Лось

«Вельмі шмат зацікаўленых турыстаў, – кажа ён. – Наогул на навагоднія святы было вельмі шмат заявак. У асноўным ад людзей з Санкт-Пецярбурга ды Масквы. З майго досведу, турысты з Расіі прыязджаюць не толькі таму, што ў нас адпачынак таннейшы і добрыя дарогі. Шмат заможных турыстаў з сем'ямі, якія цікавяцца беларускай культурай. Да нас прыязджалі масквічы, якія з задавальненнем удзельнічалі ў майстар-класах па беларускіх народных танцах, цікавіліся нацыянальнымі музычнымі інструментамі. І хоць мовы нашай яны не ведаюць, але ўважліва слухаюць, што прамаўляюць акцёры падчас тэатралізаванага прадстаўлення. Самае галоўнае, што іх прываблівае ў Беларусі, – гэта добразычлівасць нашых людзей – ад міліцыянераў і даішнікаў да простых прахожых, якія дапамагаюць зарыентавацца ў незнаёмым горадзе. У Маскве яны з такім не сустракаюцца».

Рубрики: Маршрут Выходного Дня

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

04.01.2012 14:28
Anonymous
ответить

И всё а где мало мальская описаловка события, места ..... :(((

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах