Колькі каштуе прэзідэнцкі хакейны турнір?

04.01.2012 - Новости

Колькі каштуе прэзідэнцкі хакейны турнір?

90 мільёнаў рублёў пайшло толькі на ўпрыгожванне сняжынкамі Палаца спорту, «каб сорамна не было»

90 мільёнаў рублёў пайшло толькі на ўпрыгожванне сняжынкамі Палаца спорту, «каб сорамна не было», паведамілі «Еўрапейскаму радыё для Беларусі».

VIII Калядны хакейны турнір на прыз Лукашэнкі пачаўся, а ў якую суму ён абыдзецца падаткаплацельшчыкам — невядома. Паводле слоў кіраўніка прэс-службы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Аляксандра Храмылёва, кожны з суарганізатараў турніра адказвае за сваю частку расходаў. Пра ўнёсак прэзідэнцкага спартыўнага клуба ён сказаць адмаўляецца.

«У кожнага ёсць пэўныя функцыі па гэтым турніры. Прэзідэнцкі спартыўны клуб адказвае за друкаваную, сувенірную прадукцыю, прадукцыю для ўзнагароджання — і ўсё гэта зафіксавана. Мы падлічвалі свой бюджэт, які ўнеслі ў турнір. Але гэта толькі частка, і гэта застанецца з намі».

Да Мінска ўсе каманды дабіраліся за свой кошт. Засяленне ў гатэль, харчаванне — за гэта адказвае Мінгарвыканкам. Якую суму заплаціць сталіца, начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксей Пракаповіч не ведае нават прыблізна:

– Нам выставяць рахунак толькі тады, калі закончыцца турнір. І мы паглядзім, колькі мы выдаткуем на ўсю гэтую справу.

– А раптам апынецца такая сума, што бухгалтары за галаву схопяцца?

– Не схопяцца: у нас жа гэта не першы турнір. Таму — усё ў нормах неабходных будзе. Я думаю…

Але назваць суму, у якую гораду абыйшоўся леташні турнір, ён таксама не змог. Маўляў, не валодае лічбамі.

Месцяцца спартсмены сямі каманд у гатэлях «Мінск» і «Планета». І толькі хакеісты расійскай зборнай жывуць за свой кошт у гатэлі Crowne Plaza.

Аднамясцовы нумар у «Мінску» каштуе 189 долараў, у «Планеце» — ад 95 да 120 долараў. Шэсць каманд, кожная з 26 хакеістаў і трэнераў. Лічыце самі…

Начальнік упраўлення кадравага, інфармацыйна-аналітычнага і арганізацыйнага забеспячэння Міністэрства спорта і турызма Станіслаў Максімовіч называе толькі адну лічбу: 90 мільёнаў на ўпрыгожванне сняжынкамі Палаца спорту — «каб сорамна не было».

«Наша справа — каб яны прыехалі, каб яны гулялі, каб зала была ўпрыгожаная. Мы далі 90 мільёнаў Палацу спорту на тое, каб фіранкамі, сняжынкамі ўпрыгожылі залу — каб сорамна не было. Вось гэта па нашай частцы!»

І падказвае, куды звярнуцца, каб даведацца агульную лічбу выдаткаваных на турнір грошай — у Міністэрства фінансаў.

«Нават калі пальцы дзвярыма зашчыміце — як скажу, колькі каштуе, калі не ведаю? У Мінфіне гэта ёсць — хто на гэтым сядзіць і ўсё ў кучу збірае. А так самі ўявіце: Прэзідэнцкі спартыўны клуб — сабе, горад — сабе. А вы ж ведаеце, што такое Прэзідэнцкі спартыўны клуб — і што, я пайду пытанні задаваць: «Колькі гэта каштуе?». Мне гэта трэба?! У Мінфіне, хто сядзіць на гэтым бюджэце, вось яны, можа, прыблізна і ведаюць».

Кіраўніца прэс-службы Мінфіна Ірына Комар пасля кансультацый з кіраўніцтвам катэгарычна заявіла: канчатковы каштарыс турніру мусіць быць… у Мінспорту!

Рубрики: В Фокусе Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах