https://www.traditionrolex.com/8
<p>Відавочна, што «добраўпарадкаванне» праводзіцца без кансультацый з грамадскасцю і з   ігнараваннем думкі гісторыкаў. Не выключана, што і замкавыя сцены будуць адбудаваныя па эксізам,   узятым з галавы. У такім выпадку турысты, якія будуць наведваць Замкавую   гару, замест гістарычнага помніка будуць вымушаныя аглядаць   нізкаякасную бутафорыю</p>

Як паведамляе Westki.info:

Летась мясцовыя ўлады распачалі кампанію па добраўпарадкаванні замчышча VIII-XVI стагоддзяў у Браславе. Кіраўніцтва райвыканкама разлічвае прывабіць турыстаў у новазбудаваны комплекс на Замкавай гары.

Па неафіцыйнай інфармацыі, гэтая ідэя ўзнікла ў старшыні райвыканкама Пятра Гішкялюка. Адначасова планы будаўніцтва на гістарычным помніку выклікалі непакой у гісторыкаў і абаронцаў спадчыны.

На сённяшні дзень пабудаваная толькі невялікая частка запланаванага комплекса. Аднак тое, што ўбачыў карэспандэнт «Вестак» на Замкавай гары, дазваляе меркаваць пра ўвесь праект.

Калі падняцца на ўзвышаную пляцоўку замчышча, можна пабачыць паўтузіна новых альтанак і чатыры драўляныя домікі.

1

Будыначкі абапіраюцца на пакладзеную на зямлю цэглу – такім чынам удалося абыйсці закон, які абмяжоўвае земляныя працы на археалагічных помніках.

Домікі стаяць замкнёныя. Адзін адчынены – і пакрысе ператвараецца ў сметнік.

2

Відавочна, што праектанты і блізка не спрабавалі аднавіць гістарычны выгляд пабудоў на замку. Пабудавалі тое, што прыйшло ў галаву. «Добраўпарадкаванне» праводзіцца без кансультацый з грамадскасцю і з ігнараваннем думкі гісторыкаў.

Не выключана, што і замкавыя сцены будуць адбудаваныя па эксізах, узятых з галавы. У такім выпадку турысты, якія будуць наведваць Замкавую гару, замест гістарычнага помніка будуць вымушаныя аглядаць нізкаякасную бутафорыю.

https://www.traditionrolex.com/8