https://www.traditionrolex.com/8
<p>У пятніцу, 13 студзеня 2012 года, арганізатары цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» запрашаюць на абвешчаную раней лекцыю знаўцы гарадской цывілізацыі, вядомага гісторыка, прафесара Захара Шыбекі «Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне»</p>

У пятніцу, 13 студзеня 2012 года, арганізатары цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» запрашаюць на абвешчаную раней лекцыю знаўцы гарадской цывілізацыі, вядомага гісторыка, прафесара Захара Шыбекі «Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне».

Характэрная для людзей ідэалізацыя мінулага, настальгія па мінуламу можа стаць падмуркам сучаснага турыстычнага бізнесу. Пры гэтым турызм не толькі прэзентуе культуру мінулага, нацыянальную традыцыю, ён выступае важнай крыніцай інвестыцый найперш у эканоміку гарадоў, спрыяе іх мадэрнізацыі. Асабліва гэта важна для выжывання малых гарадоў.

Як можна ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу? Арганізатары лекцыі прапануюць усім жадаючым паразважаць на гэтыя тэмы разам з прафесарам Захарам Шыбекам.

Паводле абяцанняў самаго лектара, слухачоў чакае расповед пра чатыры «раі»:

«Рай» першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны.

«Рай» страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры, ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.

«Рай» захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, якія захаваліся, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя, музеізацыя, мемарыялізацыя, рэстытуцыя).

Ключы ад «раю» – ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі (архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.

Пачатак сустрэчы з Захарам Шыбекам – а 19-й гадзіне. Галерэя «Ў» знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37а. Таксама будзе даступна online-трансляцыя лекцыі.

Першапачаткова лекцыя Захара Шыбекі пра беларускія мястэчкі была запланавана на 23 снежня мінулага года ў мінскай галерэі Шчамялёва, але арганізатары былі вымушаны перанесці мерапрыемства з-за тэрміновага рамонту ў будынку галерэі.

https://www.traditionrolex.com/8