<p>Бюджэт на алімпійцаў схуднеў разам з дэвальвацыяй</p>

Як паведамляе «Белсат-ТВ»:

Бюджэт на алімпійцаў схуднеў разам з дэвальвацыяй.

Калі прадугледжаных у бюджэце на 2012 г. сродкаў для падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да летняй Алімпіяды ў Лондане будзе недастаткова, Міністэрства фінансаў Беларусі выдзеліць дадатковыя. Пра гэта міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 9 студзеня.

«У нас ёсць дамоўленасць з Міністэрствам фінансаў: калі будзе прафіцыт бюджэту (а я ўпэўнены, што ён будзе, бо эканоміка працуе нармальна), неабходную колькасць фінансавых сродкаў мы можам перакінуць», – заявіў Алег Качан, адказваючы на пытанне, ці азначае сума 75 млрд руб., якая праходзіла ў бюджэце-2011, памяншэнне выдаткаў у сувязі з інфляцыяй.

«Трохразовага памяншэння няма, бо ў 2011 годзе было шмат чаго закуплена. Напрыклад, тое ж акадэмічнае веславанне – лодкі закупілі летась. У падрыхтоўцы спартсменаў інвентар займае самую вялікую долю», – адзначыў міністр спорту і турызму.

Чыноўнік падкрэсліў, што выдаткі на ўдзел спартсменаў у Алімпійскіх гульнях кампенсуе Міжнародны алімпійскі камітэт. Таксама ў фінансаванні падрыхтоўкі спартсменаў бяруць удзел аблвыканкамы, паведаміў Качан.