https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава «Метамарфозы» прысвячаецца 130-годдзю з дня  нараджэння  беларускага фотамайстра Льва Дашкевіча - папярэдніка сучаснай   беларускай піктарыяльнай фатаграфіі. У экспазіцыі прадстаўленыя творы   Маргарыты Трэнінай, Альберта Цэхановіча, Наталлі Яўмененка, Аляксандра   Птаха, Андрэя Васкрасенскага і Марыі Бонэ. Работы выкананы ў аўтарскіх   ручных тэхніках: гуміарабік, алавяны працэс, цыянатыпія, брамафорт і   размалёўванне срэбных адбіткаў</p>

17 студзеня 2012 г. а 17.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава піктарыяльнай фатаграфіі «Метамарфозы», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Льва Дашкевіча.

Піктарыяльная фатаграфія (ад англ. «маляўнічы») - адзін з накірункаў мастацкай фатаграфіі. Для яе ўласціва стаўленне да фатаграфіі як да мастацтва, блізкага да жывапісу. Піктарыялісты праз гульню святлаценю, дзякуючы складаным метадам друку ператвараюць фотакартку калі не ў карціну, то ў малюнак альбо гравюру.

Росквіт піктарыяльнай фатаграфіі прыйшоўся на эпохі імпрэсіянізму і мадэрну: канец ХIХ – пачатак ХХ стст. З першых крокаў піктарыяльная фатаграфія засяродзіла сваю ўвагу на атрыманні прыгожага, рамантычнага малюнка, які шмат у чым імітуе жывапіс. З гадамі цікавасць да яе прыкметна знізілася, але на працягу ўсяго часу ў гэтым напрамку працавалі вядомыя майстры. З канца ХХ ст. да цяперашняга часу папулярнасць піктарыяльнай фатаграфіі няўхільна расце. І сёння ўжо можна казаць аб адраджэнні гэтага кірунку ў мастацкай фатаграфіі.

Сучасную піктарыяльную фатаграфію адрознівае не толькі складанасць тэхнічнага выканання і разнастайнасць эстэтычных канцэпцый, але і ўдасканаленне вядомых, а таксама пошук новых сродкаў і метадаў стварэння малюнкаў, жанравая разнастайнасць і больш патрабавальнае стаўленне да зместу твора.

Выстава «Метамарфозы» прысвячаецца 130-годдзю з дня нараджэння беларускага фотамайстра Льва Дашкевіча - папярэдніка сучаснай беларускай піктарыяльнай фатаграфіі. У экспазіцыі прадстаўленыя творы Маргарыты Трэнінай, Альберта Цэхановіча, Наталлі Яўмененка, Аляксандра Птаха, Андрэя Васкрасенскага і Марыі Бонэ. Работы выкананы ў аўтарскіх ручных тэхніках: гуміарабік, алавяны працэс, цыянатыпія, брамафорт і размалёўванне срэбных адбіткаў.

thumb.php

Творчасць класіка беларускай фатаграфіі Льва Дашкевіча (1882-1957) прасякнута рамантычнай атмасферай піктарыяльных фатаграфій канца XIX – пачатку XX стст. Менавіта Леў Дашкевіч, мінскі майстар высакародных метадаў друку, выкладчык фотамастацтва, а таксама Ян Булгак (1876-1950), класік беларускай, літоўскай і польскай фатаграфіі, – першыя ў Беларусі фатографы-піктарыялісты.

https://www.traditionrolex.com/8