https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пасля з’яўлення ў Старых Дарогах музея пошты  гродзенскія краязнаўцы  падзяліліся сваімі марамі наконт тых музеяў, якіх  не хапае ў Гродне</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Пасля з’яўлення ў Старых Дарогах музея пошты гродзенскія краязнаўцы падзяліліся сваімі марамі наконт тых музеяў, якіх не хапае ў Гродне.

Алесь Госцеў, школьны настаўнік і краязнавец, кажа, што, па-першае, нашаму гораду не хапае музея самога горада:

– Калісьці яшчэ Міхась Ткачоў марыў пра тое, што ў нашым горадзе з’явіцца гэткі музей. Аднак да гэтага часу яго няма. Другі музей, якога не хапае, – гэта музей ракі Нёман. Апроч гэтага, нестае музея фатаграфіі і прыватных калекцый. Наколькі я ведаю, гэта ўсё закладзена ў праграме «Спадчына», але ўсё застаецца на мёртвай кропцы.

На погляд краязнаўца і калекцыянера Янкі Лялевіча, гораду не хапае музея нацыянальных культур, перш за ўсё  музея яўрэйскай культуры, які мусіць з’явіцца.

Супрацоўнік музея Андрэй Вашкевіч працягвае тэму гарадскіх музеяў:

– Я падтрымаю Алеся Пятровіча Госцева наконт музея горада, дзе на першым паверсе мусіць быць крама, а на другім – музей жыхара горада. Месцам для такога музея можа стаць будынак па вул. Сацыялістычнай, 44.

Яшчэ адзін музей, які павінны паўстаць у горадзе, – гэта музей нацыянальна-вызваленчага руху. А трэцім музеем, якога нестае, – музей Новага Свету.

Як кажа даследчык гродзенскай крэпасці Аляксандр Семянчук, галоўнае пытанне ў Гродне – гэта не тое, якога  музея не хапае гораду, а магчымасць трапіць у тыя, што ў нас ёсць.

Аляксандр Семянчук:

– Вось нядаўна адкрыў для сябе ў горадзе музей пчалярства. Да гэтага часу не магу патрапіць у музей пажарнай справы, які таксама ёсць у нашым горадзе. Галоўнае – гэта тое, каб людзі мелі магчымасць наведваць гэтыя музеі, а іх экспазіцыя змянялася.

Андрэй Мялешка

 
https://www.traditionrolex.com/8