Аб’ядналі «Казюкі»: У Гродна прайшло свята рамеснікаў

09.03.2014 - Новости

Аб’ядналі «Казюкі»: У Гродна прайшло свята рамеснікаў

Па традыцыі ў дзень памяці святога Казіміра, 4 сакавіка, у Гродне адбываецца выстава-кірмаш «Казюкі». Сёлета яна была ўжо дванаццатай па ліку, паведамляе «Перспектива».

Рамёствамі людзі займаліся спакон вякоў. Менавіта ў гэты дзень пасля доўгай зімы на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага праходзілі першыя кірмашы. Каля сотні народных умельцаў з Гродзенскай вобласці, а таксама Польшчы і Літвы прыехалі ў абласны цэнтр у дзень святога Казіміра, які лічыцца заступнікам майстроў.

Упрыгожыць свой дом вырабам, зробленым сваімі рукамі, з любоўю ды цеплынёй, уласціва кожнай славянскай душы. З гісторыі вядома, што прадметам гандлю на «Казюкі» былі, перш за ўсё, вырабы рамеснікаў: сельскагаспадарчыя прылады і іх дэталі, посуд і велікодныя вербы. Пазней свята набыло характар кірмаша з гандлем пераважна вырабамі і творамі дэкаратыўна-прыкладнога народнага і аўтарскага мастацтва. У аўторак на вуліцы Савецкай можна было набыць жаночыя ўпрыгажэнні з камянёў і скуры, велікодныя атрыбуты, посуд з гліны, плеценыя кошыкі, драўляныя бочкі, карціны, вышыванкі, плеценыя вырабы з саломкі і шмат чаго яшчэ.

Шчыра павітаў гасцей і рамеснікаў той, хто распачаў гэтую цудоўную традыцыю, – сам Казімір, унук Ягайлы, сын караля Казіміра ІV. Тых, хто ўсім сэрцам любіць і шануе старажытнае майстэрства, хто працягвае добрую традыцыю, Казімір пачаставаў салодкім пачастункам у форме сэрца. Ён падзякаваў прысутным за тое, што не страцілі і не згубілі справу продкаў, ды пажадаў усім шчасця, а майстрам яшчэ і добрых пакупнікоў.

Кірмаш-выстава «Казюкі» – гэта важная з’ява ў культуры трох суседніх народаў, таму што чатыры стагоддзі таму «Казюкі» пачыналіся як агульнае свята, якое ніколі не раз’яднаюць ніякія межы. Яно арганізавана па ініцыятыве грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі» пры падтрымцы Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. На свяце выступілі арганізатары і госці: намеснік начальніка ўпраўлення па ўзаемадзеянню са сродкамі масавай інфармацыі, справах рэлігіі і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Вячаслаў Апановіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Віталь Мамачкін, старшыня Гродзенскага грамадскага аб’яднання літоўцаў Антанас Юадайціс, старшыня Гродзенскага гарадскога аб’яднання Саюза палякаў на Беларусі Казімір Знайдзінскі, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Рубеж» (Беласток) Лех Марэк і паэт-філосаф Роман Брадоўскі з берлінскай палоніі.
На працягу ўсяго дня на пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра выконваліся літоўскія, беларускія і польскія фальклорныя песні.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах