Актывісты кампаніі “За вела Берасце!” збіраюць подпісы за бесперашкоднае перасячэнне на ровары пункта пропуску “Варшаўскі мост”

31.07.2014 - Новости

Актывісты кампаніі “За вела Берасце!” збіраюць подпісы за бесперашкоднае перасячэнне на ровары пункта пропуску “Варшаўскі мост”

“Адкрытыя межы для ровараў” – доўгатэрміновую акцыю пад такою назваю пачынаюць актывісты кампаніі “За вела Берасце!”, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Мэтаю яе стане імкнецца да бесперашкоднага перасячэння на ровары пункта пропуску “Варшаўскі мост”. Акцыя ладзіцца ў рамках праграмы дзеянняў “Зробім лепш!”.

Адзін з галоўных каардынатараў кампаніі “За вела Берасце!” Уладзімір Красько адзначыў, што ёсць планы па правядзенню падпісной кампаніі сумесна з польскім бокам:

- На дадзены момант мы вядзем перамовы з польскімі велаклубамі ў Бельску Паляшскім, Любліне, Беластоку пра сумесны збор подпісаў на тэрыторыі Польшчы. Мы плануем сабраць агулам тры тысячы подпісаў і перадаць іх праз прадстаўніокў грамадства. праз СМІ у мясцовы ўрад Люблінскага ваяводства. І, спадзяемся, што атрымаецаа прыцягнуць увагу не толькі польскіх клубаў да збору подпісаў, але і польскіх грамадзянаў для які перасоўванне роварам праз мяжу можа быць цікавым.

 Як адзначыў Уладзімір Красько, пытанне перасовання на ровары праз мяжу набыло сваю актуальнасць яшчэ ў 2012 годзе. А менавіта прадстаўнікі кампаніі паспрабавалі на ровах перасякчы беларуска-польскую мяжу, і, як высвятлілася, з польскага боку ёсць пэўныя праблемы ў ажыццяўленні такой ініцыятывы.

Рубрики: Активный Отдых

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах