Альбом старадаўніх малюнкаў Магілёва рыхтуе да выдання Музей гісторыі горада

22.04.2014 - Новости

Альбом старадаўніх малюнкаў Магілёва рыхтуе да выдання Музей гісторыі горада

Дзякуючы спонсарскай дапамозе музейным работнікам удалося сабраць найкаштоўнейшую калекцыю малюнкаў Магілёва XVII–XVIII стагоддзяў, паведамляе Т

Упершыню чорна-белыя ў арыгінале матэрыялы будуць прадстаўлены ў альбоме ўжо ў колеры. У калекцыі не толькі выявы горада, добра знаёмыя магілёўскім гісторыкам і аматарам даўніны, але і малюнкі, што раней не экспанаваліся, – распавёў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў: «Магчыма, там будуць малюнкі, якія раней ніколі не былі прадстаўлены публіцы. Справа ў тым, што ёсць жа выявы Магілёва ў бібліятэках і музеях Расіі, Украіны, Польшчы. Мы зараз гэтыя выявы сістэматызуем і рыхтуем да таго, каб прэзентаваць іх у выглядзе аднаго альбома».

Зразумела, што такі альбом для паўнаты ўражанняў пажадае займець  кожны неабыякавы да гісторыі турыст або дэлегат. Чалавеку любога рангу будзе пра што даведацца з альбама для развіцця свайго кругагляду. Тым больш што ў альбоме будуць каментарыі да кожнага малюнка. Над гэтым працуюць супрацоўнікі музея.

– Яшчэ адзін не менш амбіцыйны праект: пад эгідай музея хутка будзе перавыдадзена кніга XVIII стагоддзя  «Дзіўныя паведамленні пра езуітаў у Беларусі», – паведаміў Аляксей Бацюкоў. – Зараз скончыўся пераклад кнігі з нямецкай мовы на беларускую. І мы ўжо рыхтуемся выдаць кнігу па падпісцы. Пераклад зроблены даслоўны».

Гэтая кніга, выкупленая не так даўно за сродкі, ахвяраваныя музею жыхаром Масквы. Часам набыткі, якія трапляюць у калекцыі музея, здольны здзівіць нават гісторыкаў. «Нядаўна набытыя фотадакументы распавялі пра тое, што тэхналогія 3D была вядомая Магілёву яшчэ ў XIX стагоддзі, – адзначыў Аляксей Бацюкоў. – Адзін з апошніх нашых набыткаў, вельмі каштоўных для нас, гэта першае магілёўскае 3D. На адным фотаздымку выява ратушы, на другім – вуліца Віленская. А на трэцім – прыстань з рачной паліцыяй. Гэта выразна відаць: фотаздымак якасна зроблены. І дзякуючы гэтаму стала вядома, што ў Магілёве была такая паліцыя, а таксама можна вызначыць і пэўнае месца, дзе канкрэтна яна знаходзілася».

Гісторыя Магілёва шматгранная і цікавая. Фанфары ў гонар шматвяковай аповесці горада неўзабаве ўрачыста будзе выконваць гарадскі трубач. Праўда, гэта будзе механізм, створаны майстрам гадзіннікавых спраў. Скульптура фанфарыста, ростам з юнака, з'явіцца на вежы ратушы да Дня горада. І будзе несці службу, штодня выконваючы гарадскую фанфару. Скульптар Андрэй Вераб'ёў працуе над стварэннем фігуры трубача. А вобраз фанфарыста падгледзелі ў фондах музея. «Тут была знойдзена статуэтка канца XVII – пачатку XVIII стагоддзя, – паведаміў Аляксей Бацюкоў. – Гэтая фігурка хутчэй створана паводле вобраза мясцовага маладога чалавека, апранутага ў трохвуголку. Выразна відаць канкрэтныя рысы: вочы, вусны, юнацкія шчочкі. Гэта ўсё нам і дало магчымаць скласці вобраз пэўнага магілёўца».

Да таго ж, да Дня горада Музей гісторыі Магілёва ў абноўленай выставачнай зале пакажа першую экспазіцыю. На ёй будуць прадстаўлены самыя значныя археалагічныя знаходкі, якія абвяшчаюць пра гісторыю магілёўскай зямлі пачынаючы з дагістарычных часоў.

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах