https://www.traditionrolex.com/8

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», грамадскае аб’яднанне «Экадом», экалагічная ўстанова «Агра-эка-культура», арганизацыi таварыства «Зялёная сетка» запрашаюць на штогадовы агра-культурны фэст. Мерапрыемства адбудзецца 30 жніўня на пляцоўцы галерэі «Ў».

У праграме – прэзентацыі i майстар-класы экспертаў па экалагiчнай гаспадарцы і якасці вады, дэгустацыi арганічнай прадукцыi ад беларускіх фермераў, дыскусія аб экалагічным мастацтве, закрыццё выставы «Мутуалістычныя стасункі», канцэрт.

«Першапачаткова тэрмін «культура» азначаў апрацоўку зямлі. Агра-культурны фэст – гэта падзея для тых, хто любіць сучаснае мастацтва і музыку, гэта магчымасць пазнаёміцца ??з іншым бокам культуры. Прыходзьце, каб ацаніць экспанаты выставы, паспрабаваць арганічныя прадукты, а таксама даведацца, дзе набыць якасныя прадукты», – распавядае Лана Семенас, каардынатар фэсту.

Адкрыццё фестываля адбудзецца 30 жніўня ў 12.00.

Праграма мерапрыемстваў:

30 жніўня 2014

12.00.  Адкрыццё Агра-культурнага фэста. Прэс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. Знаёмства з фермерамі.

Бліц-маркет беларускіх арганічных фермераў (ля будынка галерэі). Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!

13.00.  Андрэй Пахоменка. «Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады». Для кожнага, хто хоча піць чыстую ваду.

14.00.  Вольга Шчыглінская. «Планаванне і арганізацыя ўстойлівай арганічнай міні-гаспадаркі». Прэзентацыя дэманстрацыйнага ўстойлівага ўчастка. Для ўладальнікаў прысядзібных гаспадарак і лецішчаў і тых, хто марыць аб сваім кавалку зямлі.

15.00. Экскурсія па мастацкай выставе «Мутуалістычныя стасункі» з куратарам Наталляй Гарачай.

15.30. Дыскусія «Ці экалагічны эка-арт?» Які экалагічны след пакідае арт-аб’ект? Ці могуць экалагічныя дзеянні  быць шкоднымі для прыроды? Экалагічнае мастацтва vs мастацтва на службе экалогіі.

17.30. Закрыццё выставы і фэста. Дэгустацыя беларускіх арганічных прадуктаў.

18.00.  Канцэртная праграма – група Port Mone.

Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях, уваход на выставу – вольны.

Кантактная асоба:

Наталля Гарачая  (+375 29) 560-49-09

https://www.traditionrolex.com/8