«Багач» у Вязынцы сёлета будуць святкаваць 24 верасня

16.09.2016 - Новости

«Багач» у Вязынцы сёлета будуць святкаваць 24 верасня

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў ладзяць у Вязынцы Маладзечанскага раёна «Багач». Сёлета свята адбудзецца 24 верасня, пачатак а 13-й гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата») і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года. Гэта прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу, нагадвае Студэнцкае этнаграфічнае таварыства ў сваёй суполцы УКантакце.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму ўсіх гасцей традыцыйна просяць захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У гэтым годзе ўрачыстыя дажынкавыя песні выканаюць гурты «Рутвіца», «Мярэжа», «Горынь», «Дайнава», а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца «Сіта». Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі радасцямі. Як заўжды, будуць дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш.

kraj.by

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

22.09.2016 19:45
Ганна
ответить

Па шэрагу прычын свята пераносіцца на 1 кастрычніка (наступная субота)!
Праграма, час святкавання, расклад цягнікоў і кошт квіткоў застаюцца тымі ж. Вельмі спадзяемся на спрыяльнае надвор'е!

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах