Баранавіцкія турысты вярнуліся з Поўначы

11.08.2014 - Новости

Баранавіцкія турысты вярнуліся з Поўначы

На працягу дзесяці дзён баранавіцкія турысты-воднікі сплаўляліся на катамаранах па горнай рацэ Тутсаёкі недалёка ад фінска-расійскай мяжы.

У паходзе ўзялі ўдзел дзесяць турыстаў, сярод якіх прадпрымальнікі Віктар Бобылеў, Сяргей Памятнёў, воднікі з вялікім стажам і шырокай геаграфіяй сплаваў па горных рэках Галіна Зуева, Алег Антанюк, Юрый Мацюшка, Эдуард Астроўскі (апошнім двум ужо споўнілася па семдзесят год), паведамляе Intex-press.by.

Як расказаў адзін з арганізатараў паходу Віктар Бобылеў, дабрацца на Кольскі паўвостраў было нескладана: з транспартам дапамаглі нашы мясцовыя хлопцы, якія штогод выязджаюць на Поўнач і займаюцца там падводным паляваннем. З імі група і вярнулася 9 жніўня дамоў.

Надвор’е на Поўначы, па словах Бобылева, мяняецца, становіцца цяплей. Толькі ў першыя тры дні трошкі замінаў дождж. Камароў амаль не было, дарэчы, як і грыбоў. Затое хапала рыбы і ягад.

На рацэ шмат парогаў. Пераадольваць іх заўсёды цікава, хоць і рызыкоўна. Экстрэмалы прайшлі на чатырох катамаранах каля двухсот кіламетраў. На маршруце бачылі групы турыстаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга. У мінулыя гады на Поўначы было шмат воднікаў і з Украіны. Сёлета такіх вандроўнікаў на паўночнай рацэ не сустрэлі.

Аляксей БЕЛЫ

Рубрики: Активный Туризм Направление

Страны: Россия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах