Беларусь – «невядомая» краіна для заходняга турыста

24.08.2014 - Новости

Беларусь – «невядомая» краіна для заходняга турыста

Беларусь дагэтуль застаецца адной з самых «невядомых» краін для заходняга турыста, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

«Невядомай» яна застаецца таксама і для многіх беларусаў, як сцвярджае намесніца дырэктара адной з турыстычных фірмаў Ганна Шарэнда, якая развеяла міф пра расійскіх турыстаў і параіла беларусам  цікавыя мясціны для наведвання.

–  Праз нашу фірму праходзіць вельмі шмат індывідуалаў. Я люблю расійскіх турыстаў, тых, якія прыходзяць у нашу фірму, бо гэта расійская інтэлегенцыя.  Найперш гэта Піцер і Масква. Іх цікавіць беларуская мова і культура, на дзіва, нават больш за беларусаў. І яны просяць, каб мы ім гэта паказалі: беларускія абрады, беларускую кухню.

Фірма, у якой працуе Ганна Шарэнда,  дзейнічае ўжо на працягу 4 гадоў. Гэта адзіная фірма ў Беларусі, якая займаецца выключна беларускім турызмам  і аднаўленнем беларускіх этнаграфічных святаў.

Кася Бергель

Рубрики: Проблема

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах