Беларусь — пятая ў сусветным рэйтынгу па колькасці пададзеных заяў на шэнгенскую візу

02.04.2014 - Новости

Беларусь — пятая ў сусветным рэйтынгу па колькасці пададзеных заяў на шэнгенскую візу

Беларусь заняла пятае месца ў спісе краін па колькасці пададзеных заяў на атрыманне шэнгенскай візы ў 2013-ым годзе. Пра гэта сведчаць дадзеныя Еўрапейскай камісіі, апублікаваныя на яе сайце, паведамляе "Наша Нiва".
 

Гэтак, летась беларусы даслалі 777 тысяч 813 заяў. 

На першым месцы апынулася Расія (6995141 заяў), на другім – Украіна (1 млн 556 тыс.) на трэцім — Кітай (1497178), далей размясцілася Турцыя (779464) і Беларусь (777813).

Характэрна, што з кожным годам павялічваецца колькасць жадаючых атрымаць шэнгенскую візу.

У 2013-ым годзе ўсяго было пададзена 17 млн. 204 тысячы 391 анкета ад неграмадзян Еўрапейскага саюза. З іх, было выдадзена 16 млн. 139 тысяч 701 віз.

Шэнгенская віза — віза, якая дае права на транзіт або знаходжанне на тэрыторыі ўсіх дзяржаў Шэнгенскага пагаднення, працягласцю не больш за 90 дзён за 180- дзённы перыяд. Яна можа быць выдадзена на адзін ці некалькі ўездаў.

 

Рубрики: Визы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах