Беларускі Версаль вёска Мосар адзначыла 500 гадоў

02.09.2014 - Новости

Беларускі Версаль вёска Мосар адзначыла 500 гадоў

500-годдзе адзначыла вядомая ў Беларусі вёска Мосар Глыбоцкага раёна. А стала яна вядомай дзякуючы ксяндзу Ёзаcу Бульку, які ператварыў звычайную вёску ў беларускі Версаль. Так называюць яе і да гэтай пары некаторыя турысты. Таму свята і пачалося з ушанавання памяці  ксяндза і наведвання яго магілы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Стоячы ля магілы Ёзаса Булькі, біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч зазначыў, што сваё жыццё, намаганні і малітвы ксёндз прысвячаў таму, каб жыццё на гэтай тэрыторыі было лепшым і прыгажэйшым.

–  Каб людзі, якія тут жывуць, заўсёды знаходзілі дарогу да касцёла, дарогу да Бога. Таксама ён быў абаронцам перад тым злом, якое пагражае жыццю чалавека. І за гэта яму асаблівая ўдзячнасць не толькі ад вернікаў, але і ад свецкіх уладаў. Бо яго праца спрыяла жыццю кожнага чалавека, які жыве тут, на гэтай зямлі.

У час свята быў адкрыты памятны знак да юбілею, пасаджаны дрэвы, адкрыты сацыяльны прытулак для адзінокіх людзей. А таксама прайшоў мітынг-рэквіем ля помніка загінулым воінам. Напрыканцы  адбыліся канцэрт, дыскатэка і святочны феерверк.

Таццяна Смоткіна

Фота аўтаркі

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах