Беларускі сэрвіс… з «тыбецкім прысмакам»

20.11.2013 - Новости

Беларускі сэрвіс… з «тыбецкім прысмакам»

Пер­шае, з чым су­стра­ка­ец­ца ча­ла­век, які пры­ехаў у чу­жы го­рад, — гэ­та вак­зал. Аў­та-, чы­гу­нач­ны, аэ­ра-… Ме­на­ві­та гэ­тыя ўста­но­вы ства­ра­юць пер­шае ўра­жан­не пра го­рад і кра­і­ну ўво­гу­ле. Мо­жа, гэ­та і со­рам­на, але за сваё жыц­цё я ні­ко­лі не бы­ла ў На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це Мінск і ў гэ­тым пла­не ма­ла чым ад­роз­ні­ва­ла­ся ад за­меж­ні­ка, які ўпер­шы­ню пры­ля­цеў у на­шу краіну. Та­му вы­ра­шы­ла ад­чуць на са­бе, на­коль­кі раз­ві­тай інф­ра­струк­ту­рай па­вет­ра­ныя ва­ро­ты ста­лі­цы су­стра­каюць гас­цей, пiша "Звязда".

Беларускі сэрвіс… з «тыбецкім прысмакам»

Вар­та ад­зна­чыць, што на ўсёй тэ­ры­то­рыі аэ­ра­вак­за­ла ак­тыў­на ідзе рэ­кан­струк­цыя. Тым не менш, аэ­ра­порт не спы­няе сва­ёй дзей­нас­ці і пра­цяг­вае аб­слу­гоў­ваць па­са­жы­раў, якім ця­пер да­во­дзіц­ца цяр­пець пэў­ныя ня­зруч­нас­ці. Але зболь­ша­га гэ­та за­кра­нае тэ­ры­то­рыю аэ­ра­вак­за­ла звон­ку. Унут­ры ж бу­дын­ка ад­ра­зу ўзнік­ла ад­чу­ван­не, што я пе­ра­не­сла­ся на 30 га­доў на­зад. Шэ­рыя ня­ўтуль­ныя сце­ны і не­шмат­люд­насць гэ­тае ад­чу­ван­не толь­кі пад­ма­цоў­ва­лі. Шчы­ра ка­жу­чы, у ма­ім уяў­лен­ні га­лоў­ныя па­вет­ра­ныя ва­ро­ты краіны вы­гля­да­лі не­як… больш прэ­зен­та­бель­на. Прай­шоў­шы па пер­шым па­вер­се, па­ба­чы­ла хі­ба што не­вя­лі­кую чар­гу на до­гляд ба­га­жу. Больш ні­дзе чэр­гаў не бы­ло: не­каль­кі ча­ла­век ста­я­ла ка­ля пунк­та аб­ме­ну ва­лют. Пус­та бы­ло ка­ля бан­ка­ма­таў, са­ло­на ма­біль­най су­вя­зі і аў­та­ма­та з ка­вай. Мо­жа, гэ­та прос­та дзень та­кі, ка­лі ма­ла па­лё­таў?..

Пад­час ванд­роў­кі па пер­шым уз­роў­ні за­ўва­жы­ла бар пад наз­вай «Ме­ры­ды­ян». Шыль­да свед­чы­ла пра тое, што ўста­но­ва мае пер­шую на­цэ­на­чную ка­тэ­го­рыю і пра­цуе без вы­хад­ных з 9.00 да 21.00 з дву­ма пе­ра­пын­ка­мі па 45 хві­лін. Зай­шла ўнутр. Бар як бар, у за­ле пус­ту­юць не­каль­кі аку­рат­ных сто­лі­каў, ка­ля ка­сы двое муж­чын куп­ля­юць ка­ву з ней­кім дроб­ным пе­ра­ку­сам. Больш «іс­тот­на­га», чым бу­тэрб­ро­ды з вянд­лі­най, ша­ка­лад і вы­печ­ка, тут знай­сці не ўда­ло­ся. За­тое нель­га бы­ло аб­мі­нуць по­зір­кам «ба­та­рэі» з бу­тэ­лек з ал­ка­го­лем. Што да цэн, паў­літ­ро­вая бу­тэль­ка піт­ной не­га­за­ва­най ва­ды каш­туе 5000 руб­лёў, кекс — 6 000, соч­нік кры­ху больш за 5 000 руб­лёў. А ўво­гу­ле боль­шасць пра­дук­цыі вы­стаў­ле­на на віт­ры­ны без цэн­ні­каў, што мя­не, як «за­меж­на­га ту­рыс­та», вель­мі збян­тэ­жы­ла.

На трэ­цім уз­роў­ні (дру­гі ака­заў­ся служ­бо­вым) больш свят­ла, і жыць ад гэ­та­га, шчы­ра ка­жу­чы, ста­ла ве­ся­лей. На­кі­ра­ва­ла­ся ў ле­вы бок, і пе­рад ва­чы­ма паў­ста­лі ад­ра­зу дзве ці­ка­выя для мя­не шыль­ды: бар «Ле­бедзь» і рэ­ста­ран «Лай­нер». Асар­ты­мент ба­ра ака­заў­ся та­кім жа, як і ў «Ме­ры­ды­я­не» на пер­шым па­вер­се. Цэ­ны — так­са­ма. Праў­да, тут яшчэ пра­па­ноў­ва­юць лёг­кія за­кус­кі ў вы­гля­дзе са­ла­таў і дэ­сер­таў. Пад­сіл­ка­вац­ца мож­на ў лю­бы дзень і амаль у лю­бы час дня і но­чы: бар пра­цуе круг­ла­су­тач­на з ча­тыр­ма пе­ра­пын­ка­мі. А вось дзве­ры рэ­ста­ра­на «Лай­нер», на жаль, ака­за­лі­ся за­чы­не­ны­мі: у за­ле ідзе ра­монт.

На­кі­ра­ваў­шы­ся ў су­праць­лег­лы бок, на­тра­пі­ла на кра­му «Вя­сёл­ка» (іх на тэ­ры­то­рыі аэ­ра­пор­та я па­ба­чы­ла дзве), у якой ся­род ін­шых дро­бя­зяў мож­на бы­ло на­быць мяк­кія цац­кі і су­ве­нір­ную пра­дук­цыю з на­цы­я­наль­ным ка­ла­ры­там: сцяж­кі з дзяр­жаў­най сім­во­лі­кай, маг­ні­ты на ха­ла­дзіль­нік з вы­ява­мі ста­лі­цы (ке­ра­міч­ныя каш­ту­юць па 100 ты­сяч руб­лёў, драў­ля­ныя — 22—24 ты­ся­чы). А ў на­ступ­най кра­ме, якую на­пат­ка­ла, апроч маг­ні­таў, знай­шла яшчэ і вы­ра­бы з ке­ра­мі­кі, са­лом­кі, а так­са­ма цу­кер­кі «Алён­ка» і «Спар­так». Ка­лі ка­заць пра про­даж су­ве­ні­раў у аэ­ра­пор­це, мож­на зга­даць і раз­ме­шча­ную не­па­да­лёк кра­му «Бел­са­юз­дру­ка», дзе, апроч га­зет і ча­со­пі­саў, пра­да­юц­ца на­бо­ры паш­то­вак з ві­да­мі Мін­ска. На­ступ­ная кра­ма аэ­ра­вак­заль­на­га комп­лек­су пра­па­нуе ў про­даж іль­ня­ныя аб­ру­сы за 418 ты­сяч і ке­ра­міч­ныя вы­ра­бы за 180 ты­сяч руб­лёў.

Вы­ра­ба­мі з «бе­ла­рус­ка­га зо­ла­та» па­ра­да­ва­ла і кра­ма «Бе­ла­рус­кі лён». Тут са­праў­ды ёсць за што «за­ча­піц­ца» во­ку. Ту­рыс­там прапаноўваюць су­час­ныя цац­кі  з ка­ля­ро­ва­га льну, адзен­не роз­ных ко­ле­раў і фа­со­наў. За льня­ную су­кен­ку ў гэ­тай кра­ме да­вя­дзец­ца ад­даць ка­ля 540 ты­сяч. Апроч су­час­на­га адзен­ня, на ма­не­ке­не я ўба­чы­ла тра­ды­цый­ную муж­чын­скую вы­шы­ван­ку. Праў­да, кошт на яе кры­ху спа­ло­хаў: аж 980 ты­сяч руб­лёў. Амаль як кам­плек­ты льня­ной па­сцель­най бя­ліз­ны, якія каш­ту­юць тут 1200 — 1500 ты­сяч руб­лёў. Ба­дай, гэ­та бы­ло ад­но з са­мых пры­ем­ных мес­цаў для ту­рыс­та ва ўсім аэ­ра­пор­це. Праў­да, ня­гле­дзя­чы на знеш­нюю пры­ваб­насць, пад­час май­го на­вед­ван­ня тут па­на­ва­ла поў­ная абы­яка­васць да клі­ен­та. Я не­каль­кі ра­зоў абы­шла крам­ку, па­раз­гляд­ва­ла па­лі­цы, па­ма­ца­ла ве­шал­кі з адзен­нем у спа­дзя­ван­ні па­гу­та­рыць з пра­даў­цом. Але без­вы­ні­ко­ва: увесь гэ­ты час яна раз­маў­ля­ла па тэ­ле­фо­не і не звяр­ну­ла на мя­не ні­я­кай ува­гі…

Вый­шаў­шы з кра­мы, я ўбачыла яшчэ два важ­ныя для за­меж­ні­ка аб’­ек­ты — банк, які пра­цуе з 9.00 да 20.00, а так­са­ма ад­дзя­лен­не су­вя­зі «Бел­тэ­ле­кам», час пра­цы яко­га — з 9.00 да 21.00. Вось ці­ка­ва, а што ра­біць па­са­жы­рам, якія пры­ля­та­юць, на­прык­лад, уна­чы і не мо­гуць ні гро­шай па­мя­няць, ні па­ве­да­міць зна­ё­мым аб пры­лё­це?..

У та­кіх дум­ках я дай­шла да рэ­ста­ра­на «Джа­ма­лунг­ма» (які так­са­ма пра­цуе з 9.00 да 21.00). Уста­но­ва пра­па­ноў­вае на­вед­валь­ні­кам стра­вы… ты­бец­кай кух­ні. Гэ­та ў бе­ла­рус­кім на­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це. Цэ­ны тут роз­ныя: мож­на знай­сці суп за 30 ты­сяч руб­лёў, сві­ні­ну за 80 ты­сяч і са­ла­ту за 70 ты­сяч… Але я па­ба­я­ла­ся каш­та­ваць гэ­тыя пры­сма­кі, пра­гля­да­ю­чы не­зна­ё­мыя наз­вы і ін­грэ­ды­ен­ты. Ха­ця, маг­чы­ма, ту­рыст з Ты­бе­та іх аца­ніў бы. Гэ­та, ві­даць, я та­кая пе­ра­бор­лі­вая: дра­ні­кі з ма­чан­кай мне па­да­вай!..

Мая ванд­роў­ка па аэ­ра­пор­це за­вяр­шы­ла­ся на чац­вёр­тым па­вер­се. Там я знай­шла па­кой ма­ці і дзі­ця­ці, які — не­ве­ра­год­на! — пра­цуе круг­ла­су­тач­на; май­стэр­ні па ра­мон­це адзен­ня і абут­ку, цы­руль­ню, трэ­на­жор­ную за­лу. Апроч уся­го пе­ра­лі­ча­на­га, аэ­ра­порт аказ­вае па­слу­гі па бра­ні­ра­ван­ні гас­ці­ніц, эк­скур­сій. Ёсць тут і свае гас­ці­ніч­ныя ну­ма­ры. Але каб знай­сці гэ­та ўсё, трэ­ба па­ста­рац­ца. Шыль­ды, вя­до­ма, ёсць — на рус­кай і анг­лій­скай мо­вах, але ўсё ад­но час на по­шу­кі мож­на пат­ра­ціць не­ма­лы. Уво­гу­ле ў аэ­ра­пор­це быц­цам бы пры­сут­ні­чае ўсё не­аб­ход­нае. Але не ха­пае цеп­лы­ні, вет­лі­вас­ці, утуль­нас­ці, каб мож­на бы­ло ад­чуць ся­бе гос­цем, яко­му тут ра­ды. І дра­ні­каў!

«Хо­чац­ца, каб аэ­ра­порт на­гад­ваў аэ­ра­вак­за­лы еў­ра­пей­скіх га­ра­доў»

Та­кія ўра­жан­ні за­ста­лі­ся ў мя­не ад пер­ша­га на­вед­ван­ня га­лоў­на­га аэ­ра­вак­за­ла кра­і­ны. А што ду­ма­юць лю­дзі, якім да­во­дзіц­ца шмат ля­таць?..

Ва­ля­ры­на КУС­ТА­ВА, лі­та­ра­тар:

«Ад­ной­чы мы з баць­ка­мі ля­це­лі ў Аф­ры­ку. Да­вя­ло­ся пры­ехаць за­га­дзя. Ча­каць узім­ку ўна­чы тры га­дзі­ны бы­ло хо­лад­на і ня­ём­ка. Га­ра­чых на­по­яў не бы­ло дзе на­быць, апроч ка­вы з аў­та­ма­та. А ка­лі я не п’ю ка­вы? Не бы­ло дзе ўзяць га­ра­чай ва­ды — а ў мя­не пра­сту­да. Не бы­ло маг­чы­мас­ці да­пі­саць ар­ты­кул — бо там, дзе свет­ла, — скраз­ня­кі, а дзе больш-менш цёп­ла — цем­ра. Пад­сіл­ка­ваць ноў­тбук так­са­ма ака­за­ла­ся ня­прос­та, бо крэс­лы з пад­за­рад­ка­мі ста­я­лі да­лё­ка ці бы­лі за­ня­тыя. Ды і не ска­за­ла б, што яны зруч­ныя. І яшчэ WІ-FІ не ла­віў та­ды. А гэ­тым ле­там ля­це­ла з Грэ­цыі. У аэ­ра­пор­це бы­лі пе­ра­бу­до­вы, але ні­дзе не бы­ло па­зна­ча­на, як пад’­яз­джаць да но­ва­га ча­со­ва­га ўва­хо­да — да­вя­ло­ся яго шу­каць.

Што да крам на тэ­ры­то­рыі аэ­ра­пор­та, я на­бы­ваю там зе­фір у ша­ка­ла­дзе для сяб­роў за мя­жой. Але не маг­ла знай­сці жу­ра­ві­ны ў цук­ры і па­трэб­ны га­ту­нак га­рэл­кі. Ха­ця асноў­нае ёсць. Там на­ват — не­як ба­чы­ла — шкар­пэт­кі пра­да­юц­ца. Каб кры­ху больш гас­цін­нас­ці ды ўсмеш­кі, то, мо­жа, і не так зім­на бы­ло б у на­шым аэ­ра­пор­це. Та­му, па­бы­ваў­шы ў аэ­ра­вак­за­лах еў­ра­пей­скіх і на­ват азі­яц­кіх і аф­ры­кан­скіх кра­ін, не ска­за­ла б, што наш вель­мі вый­грае. Вось, на­прык­лад, у аэ­ра­вак­за­ле Стак­голь­ма — і кра­мы ўся­ля­кія, і шы­коў­ныя дзі­ця­чыя пля­цоў­кі, і мес­цы спе­цы­яль­ныя для ад­па­чын­ку, і зо­ны з ін­тэр­нэ­там бяс­плат­ным. У бру­сель­скім аэ­ра­пор­це шмат утуль­ных ка­вяр­няў на лю­бы густ. Доб­ра, каб і ў нас так бы­ло б. Каб лю­дзі ад­чу­ва­лі, што ім кам­форт­на, а не што яны — у чу­жой кра­і­не і пра­ез­дам».

Ва­сіль ХА­МУ­ТОЎ­СКІ, ва­ра­тар ФК «Тар­пе­да-Бе­лАЗ» (Жо­дзі­на):

«Як ча­ла­век, які час­та ля­тае тран­зі­там, ма­гу ска­заць, што ў На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це ў тран­зіт­най зо­не не ха­пае доб­рых рэ­ста­ра­наў. Ёсць толь­кі ад­на ма­лень­кая ка­вяр­ня. Бы­ло б вель­мі пры­ем­на, ка­лі б там з’я­віў­ся рэ­ста­ран з бе­ла­рус­кай кух­няй. Бо не­ка­то­рыя пры­яз­джа­юць у аэ­ра­порт за­га­дзя і ня­ма мес­ца, каб кам­форт­на па­ся­дзець, акра­мя сто­лі­каў, якія ста­яць ледзь не ў пра­хо­дзе. Зрэш­ты, да тран­зіт­най зо­ны так­са­ма ня­ма та­ко­га мес­ца, дзе мож­на бы­ло б смач­на па­ес­ці і ўтуль­на па­ся­дзець за кні­гай ці ў ін­тэр­нэ­це. Да­рэ­чы, пад­клю­чыц­ца да WІ-FІ ў аэ­ра­пор­це не атры­ма­ла­ся. Ха­ця ў ка­вяр­нях ён па­ві­нен быць!

Так­са­ма не вель­мі зруч­на пад’­яз­джаць да зо­ны вы­сад­кі па­са­жы­раў. Не шко­дзі­ла б і аб­на­віць сіс­тэ­му ін­фар­ма­ван­ня, уста­ля­ваць вя­лі­кія элект­рон­ныя ін­фар­ма­цый­ныя таб­ло, якія б свя­ці­лі­ся, па­чы­на­ю­чы ад пад’­ез­ду да аэ­ра­пор­та. Бо час­та не ве­да­еш, з яко­га тэр­мі­на­ла твой рэйс. Па­він­ны быць зруч­ныя ўка­заль­ні­кі з буй­ным шрыф­там, якія паў­та­ра­юц­ца. Пры­чым па­жа­да­на, каб шыль­ды дуб­ля­ва­лі­ся па-бе­ла­рус­ку (каб за­меж­ні­кі ра­зу­ме­лі, што пры­ля­це­лі ў Бе­ла­русь, а не ў Ра­сію) і па-анг­лій­ску (бо гэ­та мо­ва між­на­род­ная). На маю дум­ку, мож­на пе­ра­няць во­пыт вя­ду­чых еў­ра­пей­скіх аэ­ра­вак­за­лаў — на­прык­лад, Мюн­хе­на ці Ве­ны».

Ган­на ШАР­КУ­НО­ВА, спя­вач­ка:

«Час ад ча­су мне да­во­дзіц­ца ля­таць. У На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це ні­ко­лі не су­ты­ка­ла­ся з за­трым­ка­мі і ад­ме­на­мі рэй­саў, з ба­га­жом так­са­ма заўж­ды ўсё бы­ло ў па­рад­ку. Усё зруч­на, чыс­та, кам­форт­на і да­стат­ко­ва хут­ка. Але ў па­раў­на­нні з су­час­ны­мі аэ­ра­вак­за­ла­мі, на­ша­му цяж­ка ўдзель­ні­чаць у гон­цы. Зра­зу­ме­ла, што бу­ды­нак уз­во­дзіў­ся даў­но і ўсё за­ста­ло­ся з тых ча­соў… Ка­лі б трэ­ба бы­ло ча­каць рэйс, на­ват не ве­даю, чым мож­на ся­бе за­няць. Ін­тэр­нэ­ту ня­ма, ка­вяр­ні так­са­ма ча­ка­юць леп­шай бу­ду­чы­ні для ся­бе. Ду­маю, не толь­кі я за­ўва­жы­ла праб­ле­му з пад’­ез­дам і пар­коў­кай. Да­брац­ца да тэр­мі­на­ла з ча­ма­да­нам і сум­ка­мі — цэ­лая гіс­то­рыя, не вель­мі пры­ем­ная. Вель­мі хо­чац­ца ве­рыць, што гэ­та ча­со­ва. Ра­зу­мею, што для гэ­та­га па­трэб­ны срод­кі, але хо­чац­ца, каб і наш аэ­ра­порт на­гад­ваў аэ­ра­вак­за­лы еў­ра­пей­скіх га­ра­доў».

* * *

У за­вяр­шэн­не ха­чу за­ўва­жыць, што мэ­тай гэ­та­га ма­тэ­ры­я­лу не бы­ло дыс­крэ­ды­та­ваць На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт Мінск і па­ка­заць яго ў не­пры­ваб­ным свят­ле. Рэ­пар­таж ад­люст­роў­вае рэ­ча­іс­насць та­кой, якой яе ба­чаць па­са­жы­ры і гос­ці, што час ад ча­су ка­рыс­та­юц­ца па­слу­га­мі мінск­ага аэ­ра­вак­за­ла. Да ўся­го ска­за­на­га за­ста­ец­ца да­даць, што ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» спра­ба­ва­ла звяр­нуц­ца ў аэ­ра­порт па афі­цый­ны ка­мен­та­рый, але там да­ваць тлу­ма­чэн­ні ад­мо­ві­лі­ся.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах