Беларускі валацуга Аляксей Язылец: Нарачанскія азёры мне нагадваюць Швейцарыю

03.06.2014 - Новости

Беларускі валацуга Аляксей Язылец: Нарачанскія азёры мне нагадваюць Швейцарыю

Аляксей Язылец за сваё жыццё наведаў 78 краін свету. Пакуль яму ўдалося здзейсніць два вялікія пажарожжы аўтаспынам, першае з якіх ён праехаў па Поўночным паўколе. А другое - па краінах Азіі і Афрыкі. Як сам называе гэтае падарожжа Аляксей: “Ад Мядзеля да Кейптаўна”, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як расказвае беларускі валацуга, больш за ўсё яму спадабалася Аляска, але жыць ён хацеў бы ўсё ж такі ў Беларусі, якая таксама багатая цікавымі мясцінамі і прыгожай прыродай.

- У нас таксама шмат мясцінаў, дзе можна падарожнічаць: і лес, і балоты, і вёскі. І адчуваеш сябе вельмі спакойна. У тым жа Нарачанскім краі ёсць мясціны, якія нагадваюць мне Швейцарыю. Альбо ёсць мясціны, якія мне нагадваюць Балтыку, гэта азёры ў сасновых лясах. Ёсць возера, якое я вельмі люблю, яно мне Мексіку нагадвае. Там такі белы прыемны пясок, як у Мексіцы ці Мазамбіку.

Наступнае сваё падарожжа Аляксей плануе здзейсніць па краінах Лацінскай Амерыкі.

Рубрики: Активный Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах