Беларуская кухня ў Варшаве

08.12.2013 - Новости

Беларуская кухня ў Варшаве

Прысутныя на варшаўскім мерапрыемстве змаглі даведацца больш пра беларускую кухню ды паспрабаваць беларускія стравы. Былі прыгатаваныя халаднік, бульба ў мундзірах, каша з гарбуза. Таксама можна было пакаштаваць беларускі квас ды журавіну ў цукры. Самым незвычайным для палякаў стала марская капуста, якая не прадаецца ў Польшчы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Ангэліка Пэльяк з Ініцыятывы Вольная Беларусь кажа, што спатканні вельмі важныя, і з кожным разам становяцца ўсё больш папулярнымі:

- Нам вельмі важна, каб прыйшлі тыя людзі, якія не ведаюць занадта шмат пра беларускую кухню, альбо звязваюць Беларусь толькі з негатывам - з Лукашэнкам, з крызісам. Мы хочам паказаць іншую Беларусь - вельмі цікавую ў сэнсе культуры.

Спатканне было ўжо трэцім з серыі сустрэч «Беларусь пад лупай». Мерапрыемствы зарганізаваныя Ініцыятывай Вольная Беларусь. Імпрэзы адбываюцца штомесяц у працоўні «Вялікі Пакой», што ў Варшаве.

Вікторыя Сцяпановіч

Рубрики: Акции

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах