Беларусы – вандруючая нацыя

27.05.2014 - Новости

Беларусы – вандруючая нацыя

Пра гэта сведчаць факты: толькі на Гарадзеншчыне двума генеральнымі консульствамі (Літвы і Польшчы) выдаецца каля 170-180 тысяч шэнгенскіх візаў. Гэта значыць, што кожны пяты беларускі грамадзянін атрымлівае такую візу штогод, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Паводле генеральнага консула Польшчы ў Гародні Анджэя Хадкевіча, Міністэрства замежных справаў Беларусі прызнавала, што неабходна павялічыць колькасць візавых консулаў.

- Вядома, такой колькасці працаўнікоў недастаткова, калі паглядзець на колькасць выдадзеных віз, па патрэбы, на магчымасці працы. Гэта не змяняе факту, што за апошнія 10 год колькасць нашых супрацоўнікаў не павялічылася. Калі ў нас атрымаецца гэта зрабіць, то мы можам запэўніць вас, што Польшча зацікаўлена тым, каб грамадзяне Беларусі прыязджалі да нас.

Спыненне размоваў пра малы памежны рух магло б кампенсавацца міжурадавымі пагадненнямі пра спрашчэнне візавага рэжыму. Але ўлады ў Беларусі для сваіх грамадзянаў гэта рабіць не спяшаюцца. Самая высокая цана візы шэнген з краінаў былога СССР цяпер толькі ў Беларусі.

Якуб Сушчынскі

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах