Беларусы могуць аформіць бясплатныя візы на развітальны канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні

01.07.2014 - Новости

Беларусы могуць аформіць бясплатныя візы на развітальны канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні

23 жніўня гурт «Ляпіс Трубяцкой» у рамках развітальнага тура «Клоўна няма – Happy End Tour» дасць канцэрт для беларускай публікі ў Вільні. Выступ адбудзецца на адкрытай пляцоўцы клюба Loftas, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

З 1 верасня «Ляпіс Трубяцкой» спыніць сваё існаванне. Акрамя Вільні калектыў дасць развітальныя выступы толькі ў Маскве, Пецярбургу і Кіеве.

Беларусы могуць аформіць бясплатныя візы. Дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі, частка білетаў на гэты канцэрт для беларусаў забяспечана бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 па 24 жніўня ўключна.

Падача дакументаў спрошчаная – даведкі з месца працы/вучобы, пацверджанне плацежаздольнасці не патрабуюцца.

Рубрики: Акции Визы

Страны: Беларусь Литва


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах