Беласток і Пінск збліжае турызм

18.11.2014 - Новости

Беласток і Пінск збліжае турызм

У сталіцы Падляшскага ваяводства беластоцкае турыстычнае агенцтва «Наватар» і пінскі дзяржаўны прыродаахоўчы заказнік «Сярэдняя Прыпяць і Простыр» ухвалілі дамову аб супрацоўніцтве на  2015 год. Дагэтуль паміж арганізацыямі былі наладжаныя сувязі па ўзаемадзеянні ў двухбаковым развіцці турызму, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У наступным годзе плануецца павялічыць колькасць турыстаў паміж рэгіёнамі, дапамагаць у візавых пытаннях, ажыццяўляць сумесныя праекты.

«Такія дамовы прымушаюць нас хутчэй развіваць умовы ды арыентавацца на заходняга турыста, – кажа дырэктар заказніка Віктар Бяленка. Можна сказать, што «шкілет» інфраструктуры ўжо ёсць. Мы яе паляпшаем і ўдасканальваем. Ужо не сорамна запрасіць людзей, на стаянках ёсць альтанкі, прыбіральні, кастрышчы, мангалы, скрыні для смецця. З кожным годам інфармацыя пра нашы заказнікі і іх патэнцыял пашыраецца праз СМІ, інтэрнет».

Польскага турыста на Палессе вабіць прырода і мінуўшчына краю, але шмат чаго бракуе ў інфраструктуры. На недапрацоўкі яшчэ ўлетку ўказалі польскія партнёры, таму да наступнага сезону ёсць час на выпраўленне недахопаў.

Пятро Савіч

Рубрики: Сотрудничество

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах