Беласток запрашае на свята горада

08.06.2014 - Новости

Беласток запрашае на свята горада

Сусветна вядомы музыка і кампазітар Горан Брэгавіч выступіць у Беластоку. Бясплатны канцэрт адбудзецца ў рамках святкавання Дзён горада на цэнтральнай плошчы – рынку Касцюшкі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Дырэктар Беластоцкага асяродка культуры Гражына Дваракоўская дзеліцца праграмай гэтага суботняга вечара, паводле якой напачатку імпрэзы выступіць гурт Klezmafour, які мае часткова беластоцкія карані і прадставіць балканскія матывы:

– Думаю, што гэта добры ўступ да канцэрту зоркі, якой з’яўляецца Горан Брэгавіч і WEDDING & FUNERAL BAND, якія прыязджаюць да нас спецыяльна, каб удзельнічаць у свяце горада. Горан Брэгавіч добра вядомы ў свеце і ў нас таксама.

Канцэрт легенды балканскай музыкі Горана Брэгавіча ў Беластоку адбудзецца 21 чэрвеня пасля 21 гадзіны. Выступ будзе даступны для ўсіх ахвотных.

– Шматлікія канцэрты, выставы, кірмаш на Яна і міжнародны фестываль школ лялечнага мастацтва – гэта толькі частка насычанай праграмы, – запрашае прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі. – Важным і новым ў гэтым годзе будзе тое, што мерапрыемства праводзіцца пад ганаровым патранатам Прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага і пройдзе ў рамках святкавання 25-й гадавіны выбараў у Сойм і Сенат 1989 года. Гэта будзе спроба паказаць шматнацыянальнасць нашага рэгіёну і цікавыя культурныя мерапрыемствы.

Дні Беластоку пройдуць 20–22 чэрвеня. У гэты час усе культурныя пляцоўкі, якія задзейнічаныя ў свяце, будуць бясплатнымі для наведвання. Як дадае прэзідэнт Трускаляскі, на арганізацыю мерапрыемства выдаткуюць 698 тысяч злотых, а само свята арганізуецца ў дні патрона горада – Яна Кляменса Браніцкага.

Яна Запольская

Рубрики: Праздники

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах