Берасце рыхтуецца да свайго 1000-годдзя

11.06.2014 - Новости

Берасце рыхтуецца да свайго 1000-годдзя

Праз пяць гадоў Берасцю споўніцца роўна 1000 гадоў. У горадзе ўжо зараз рыхтуюцца да гэтай падзеі: адкрыты помнік да 1000-годдзя горада, зробленая алея ліхтароў, пачаў працу праект «Берасце–2019», які прадугледжвае працы ў Берасцейскай крэпасці, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

На думку галоўнага рэдактара газеты «Брэсцкі кур’ер» Мікалая Аляксандрава, развіццё горада павінна арыентавацца на еўрапейскія каштоўнасці:

– Да свайго 1000-годдзя Берасце мусіць стаць больш еўрапейскім горадам. Не толькі па знешнім абліччы, але і па ўсіх складніках еўрапейскай культуры. І зразумела, новыя гістарычныя помнікі павінны з’яўляцца. Было б вельмі добра, каб да 1000-годдзя змянілася тапаніміка Берасця.

Галоўная задача – гэта захаваць да тысячагоддзя Берасце ў ягоным цяперашнім стане, найперш гаворка ідзе пра ахову гісторыка-культурнай спадчыны.

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах